5 канал

украінскі тэлеканал

5 каналукраінскамоўны прыватны тэлеканал Украіны, заснаваны ў 2003 годзе. Дадаткова вяшчае праз спадарожнік «Астра 4А»: арбітальнае разьмяшчэньне — 5° усходняй даўгаты, частасьць — 12283,7 мэгагэрцаў, палярызацыя хваляў — вэртыкальная, хуткасьць патока — 27500 знакаў/сэк., выпраўленьне памылак — 3/4.

5 канал
Краіна Украіна
Зона вяшчаньня Украіна
Дата стварэньня 1 верасьня 2003 (21 год таму)
Заснавальнік «НБМ» і «Экспрэс-інфарм»
Уладальнік «НБМ» (Пятро Парашэнка)
Кіраўніцтва Іван Адамчук
Слоган Першы ўкраінскі інфармацыйны
www.5.ua

Перадачы

рэдагаваць

На 2015 г. тэлеканал меў 30 перадачаў, у тым ліку 4 штодзённых, 5 будзённых і 19 штотыднёвых.

  • Агляд прэсы (панядзелак-пятніца; 6:45, 10:20 і 23:35)
  • Адзіная сям’я (нядзеля, 16:10; Алена Абаза)
  • Акно ў Эўропу (чацьвер, 18:30; Ігар Татарчук)
  • Бізнэс час (штодня, 22:15; Тамара Мішына)
  • Вялікая палітыка (субота, 21:10; вядоўца Валянцін Трахімчук)
  • Дзень (панядзелак-пятніца, 13:15 і 14:15; Алена Сідарук)
  • Дыялёгі з патрыярхам (нядзеля, 13:30; Руслан Палішчук і кіеўскі патрыярх Філярэт)
  • Зоаакадэмія (серада, 16:35 і субота, 12:20; Зьміцер Беражны)
  • Капітал (субота, 14:10)
  • Кіно (нядзеля, 22:35; Яніна Сакалова)
  • Клюб рэформаў (серада, 22:30; Раман Чайка)
  • Маміна школа (субота, 9:15; Габрыела Масанга)
  • Машына часу (субота, 17:30; Алег Крыштопа)
  • Мая зямля (панядзелак, 22:20; Руслан Палішчук)
  • Моднае здароўе (серада, 15:30 і нядзеля, 12:20; Вераніка Вухалкова)
  • Мясцовы час (панядзелак-пятніца, 23:30-23:40; Арцём Аўдзіенка і Кацярына Кельбус)
  • Навіны Кіеўшчыны (нядзеля, 17:30-17:55; Юлія Бяляева)
  • Нявыдуманыя гісторыі (аўторак, 22:30; Вольга Каліноўская)
  • Пасьлязаўтра (панядзелак, 22:05; Ірына Каблучко)
  • Ранак (панядзелак-пятніца, 6:30; Яніна Сакалова)
  • Своечасова (штодня; 7:50, 8:50, 10:25, 13:10, 14:10, 16:55 і 23:30)
  • Твая ўлада (чацьвер, 22:30; вяд. Ларыса Губіна)
  • У кабінэтах (субота, 15:35; Ларыса Губіна)
  • Фінансавы тыдзень (субота, 18:10; Тамара Мішына)
  • Час (нядзеля, 21:00; Віталь Гайдукевіч)

Мінуўшчына

рэдагаваць

У верасьні 2003 г. тэлерадыёкампаніі «НБМ» (засн. 1995, Чарнаўцы) і «Экспрэс-інфарм» (засн. 2001, Кіеў) стварылі тэлеканал «5 канал» з удзелам звыш 250 журналістаў. Вяшчаньне пачалося з 3 выпускаў навінаў у дзень і 2 перадачаў «Час» і «5 капеек». Перад прэзыдэнцкімі выбарамі 2004 году быў адзіным тэлеканалам, які надаў этэрны час апазыцыі. На той час ужо знаходзіўся ва ўласнасьці дэпутата Вярхоўнай Рады Пятра Парашэнкі ад блёку «Наша Ўкраіна» (выбарчая акруга № 12 Віньніца II)[1]. Падчас Аранжавай рэвалюцыі перайшоў да кругласутачнага вяшчаньня і ў наўпроставым этэры перадаваў падзеі са штодзённых сходаў грамадзянаў на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве, якія ладзіліся супраць выбарчых махінацыяў з 22 лістапада 2004 г. да 23 студзеня 2005 году. У лютым 2005 г. тэлеканал перайшоў да выключна навіновага вяшчаньня: аналітыка, дакумэнтальныя фільмы, публіцыстыка. У 2007 г. лік штодзённых навінаў вырас з 40 да 60.

На чэрвень 2010 г. «5 канал» вяшчаў на 2/3 тэрыторыі Ўкраіны і вёў вяшчаньне праз спадарожнік[2]. 25 жніўня 2011 г. тэлемаратон у гонар 20-ай гадавіны незалежнасьці «Ўкраінская незалежнасьць» (вядоўцы Павал Кужэеў, Тацяна Даніленка) пабіў сусьветны рэкорд паводле працягласьці безупыннага этэру (52 гадзіны). У кастрычніку тэлемаратон адзначылі ў Кнізе рэкордаў Гінэса. У 2012 г. вядоўца «5 каналу» Сяргей Дарафееў (родам зь Беларусі)[3] атрымаў прэмію «За прафэсійную этыку». Таксама Дарафееў атрымаў статуэтку «Тэлетрыюмф»(uk) у намінацыі «Інтэрвіюэр» за перадачу «Партрэты».

  1. ^ Антон Раднянкоў. 20 фактаў пра Пятра Парашэнку // Часопіс «Ідэя», 4 красавіка 2014 г. Праверана 8 жніўня 2015 г.
  2. ^ Украінская рада ў пытаньнях тэлебачаньня супакойвае «5 канал» // Радыё «Свабода», 9 чэрвеня 2010 г. Праверана 8 жніўня 2015 г.
  3. ^ Зьміцер Лукашук. Так, я — журналіст апазіцыйны // Эўрарадыё, 23 верасьня 2011 г. Праверана 8 жніўня 2015 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Ужывую // 5 канал, 4 жніўня 2015 г. Праверана 12 жніўня 2015 г.