Ӂ
Ӂ, ӂ (жэ з брэ́вэ; курсіў: Ӂ ӂ) — восьмая літара малдаўскага кірылічнага альфабэту. Пазначае гук [d͡ʒ]. Адпавядае літары «g» у румынскім альфабэце, калі яна пішацца перад літарамі «i» альбо «e». Выкарыстоўваецца таксама ў кірылічным альфабэце гагавускае мовы.
Літара кірыліцы Ж з брэвэ | |
Ӂ ӂ | |
Выява | |
![]() | |
◄ Е Ё Є Ж 'Ӂ' Ѕ З И І ► | |
Зьвесткі | |
---|---|
Тып | ; |
Гук | [d͡ʒ] |
Кадаваньне | |
Назва ў Юнікодзе | cyrillic capital letter zhe with breve cyrillic small letter zhe with breve |
Юнікод | Ӂ: U+04C1 ӂ: U+04C2 |
HTML | Ӂ: Ӂ, Ӂ
|
UTF-16 | Ӂ: 0x4C1 ӂ: 0x4C2 |
URL-код | Ӂ: %D3%81 ӂ: %D3%82 |
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога |
Атрымана даданьнем надрадковага знака да кірылічнай літары Ж. У румынскай кірылічнай пісьменнасьці, якая ўжывалася да сярэдзіны XIX стагодзьдзя, замест Ӂ выкарыстоўвалася літара Џ (гэтая ж літара й дагэтуль выкарыстоўваецца для абазначэньня таго ж гуку ў сэрбскім і македонскім альфабэтах).
У малдаўскі альфабэт літара Ӂ уводзілася пастановай Рады міністраў МССР ад 17 траўня 1967. У глаголіцы падобная літара адсутнічала.
Лікавае значэньне рэдагаваць
У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах літара Ӂ адсутнічае, таму ня мае лічбавага значэньня.