Уладзімер Гаеў
Уладзімер Гаеў (нарадзіўся 28 кастрычніка 1977 году, Мазыр, БССР) — беларускі футбаліст, брамнік. Уваходзіць у «Клюб беларускіх брамнікаў», якія не прапускалі галы ў 100 і болей матчах на найвышэйшым узроўні[1].
Уладзімер Гаеў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 28 кастрычніка 1977 (45 гадоў) Мазыр, БССР | |
Рост | 189 см | |
Вага | 84 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1996—2002 2001 2003 2003—2006 2007 2008 2008 2009—2010 2011—2015 |
Славія Мазыр → Зорка-БДУ Гомель Дынама Бухарэст Чарнаморац Шахцёр → Савіт Гомель Славія Мазыр |
95 (0) 10 (0) 15 (0) 38 (0) 2 (0) 7 (0) 15 (0) 49 (0) 115 (0) |
Зборныя | ||
1996—1999 2006—2007 |
Беларусь (да 21) Беларусь |
14 (0) 4 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ераРэдагаваць
КлюбнаяРэдагаваць
Футбольную кар’еру пачаў у мазырскай «Славіі», выхаванцам якой і зьяўляецца. Гуляў таксама ў менскай «Зорцы-БДУ», салігорскім «Шахцёры» й «Гомелі», а таксама ў бухарэсцкім «Дынама» й адэскім «Чарнаморцы». У Румыніі правёў тры сэзоны, за якія пасьпеў выйграць шматлікія трафэі. Пасьля году ў адэскім «Чарнаморцы» вярнуўся ў Беларусь. У 2011 годзе зноўку стаў гульцом роднага мазырскага клюбу, дзе стаў капітанам каманды.
У сэзоне 2013 году спачатку саступаў месца ў старце Сімасу Скіндэрысу, але потым вярнуў месца ў аснове. 3 жніўня 2013 году, захаваўшы браму ў недатыкальнасьці ў матчы супраць «Тарпэда-БелАЗ» (1:0), стаў чальцом беларускага «Клюбу сухіх брамнікаў»[1]. Завяршыў кар’еру пасьля сэзону 2015 году і ўвайшоў у трэнэрскі штаб мазырскай «Славіі»[2][3]. З 2018 году — трэнэр брамнікаў у клюбе «Слуцак»[4].
МіжнароднаяРэдагаваць
За нацыянальную зборную Беларусі правёў чатыры гульні.
ДасягненьніРэдагаваць
«Славія»:
- Чэмпіён Беларусі: 1996, 2000
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 1999
- Уладальнік Кубка Беларусі: 1996, 2000
«Гомель»:
- Чэмпіён Беларусі: 2003
«Дынама» Бухарэст:
- Чэмпіён Румыніі: 2004
- Уладальнік Кубка Румыніі (2): 2004, 2005
- Уладальнік Супэркубка Румыніі: 2005
СтатыстыкаРэдагаваць
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Славія Мазыр | 2015 | Вышэйшая ліга | 10 | –24 |
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б Владимир Гаев, отыграв «на ноль» в Жодино, вступил в белорусский «Клуб сухих вратарей». «Прессбол»(рас.)
- ^ Пикк — в БАТЭ, Роткович — в минском «Динамо», аргентинцы — в «Белшине». Как клубы высшей лиги проводят трансферную зиму(рас.)
- ^ «Славия»: все трансферы межсезонья-2015/16(рас.)
- ^ Владимир Гаев будет работать тренером вратарей в «Слуцке»(рас.)