Ястрамбель
вёска ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
Ястрамбе́ль[1] — вёска ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Малахоўскага сельсавету. Насельніцтва на 2010 год — 441 чал. Знаходзіцца за 15 км ад г. Баранавічы.
Ястрамбель | |
трансьліт. Jastrambieĺ | |
Палацава-паркавы комплекс Катлубаяў | |
Першыя згадкі: | XVI стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Баранавіцкі |
Сельсавет: | Малахоўскі |
Насельніцтва: | 441 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 163 |
Паштовы індэкс: | 225352 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°1′54″ пн. ш. 25°57′42″ у. д. / 53.03167° пн. ш. 25.96167° у. д.Каардынаты: 53°1′54″ пн. ш. 25°57′42″ у. д. / 53.03167° пн. ш. 25.96167° у. д. |
± Ястрамбель | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьВядомая з XVI стагодзьдзя як паселішча Наваградзкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Згадваецца ў актах Берасьцейскага мескага суду ад 1557 году. У 1840 годзе ў Ястрамбелі была пабудаваная драўляная царква сьвятога Мікалая Цудатворца. У 1879 годзе праваслаўны прыход налічваў 1,5 тыс. вернікаў.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 589 чалавек
- 2005 год — 384 чалавекі
- 2010 год — 441 чалавек
Інфраструктура
рэдагавацьУ вёсцы знаходзяцца крама, школа-інтэрнат, музэй Кабушкіна.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Палацава-паркавы комплекс Катлубаяў(be) (канец XIX ст.; улучае мураваны сядзібны дом, парк, сад[2])
- Вінакурня
Страчаная спадчына
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 69
- ^ Ястрембельская усадьба // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЯстрамбель — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў