Турэйск (Гарадзенская вобласьць)
Турэ́йск[1], Туры́йск[2], Турск[3] — вёска ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці, на правым беразе ракі Нёман. Турэйск уваходзіць у склад Орлеўскага сельсавету.
Турэйск | |
Першыя згадкі: | 1252 |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Шчучынскі |
Сельсавет: | Орлеўскі |
Тэлефонны код: | +375 1514 |
Паштовы індэкс: | 231550 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°28′ пн. ш. 24°52′ у. д. / 53.467° пн. ш. 24.867° у. д.Каардынаты: 53°28′ пн. ш. 24°52′ у. д. / 53.467° пн. ш. 24.867° у. д. |
Турэйск на мапе Беларусі Турэйск |
Гісторыя
рэдагавацьУстаноўлена, што Турыйск заснаваны ў канцы XI — пачатку XII стагодзьдзя як невялікая крэпасьць на славяна-літоўскім памежжы. Менавіта тут, знаходзіўся першы на Лідчыне горад. Гэта паселішча цалкам адпавядала ўсім крытэрыям сярэднявечнага горада і ў летапісах мела назву Турыйск (ад невялічкай рачулкі Тур’я, якая працякае побач і ўпадае ў Нёман). Дакладна вядома месцазнаходжанне летапіснага горада, яго гарадзішча знаходзіцца на трох узвышшах на ўсходняй ускраіне сучаснай вёскі, на правым беразе ракі Нёман. У 1960—1962 гадах на ўзвышшах праходзілі археалагічныя раскопкі пад кіраўніцтвам К. Г. Кавальска. Зараз гэтыя мясьціны адныя з самых маляўнічых месцаў Панямоньня.
Зь летапісаў вядома, што у 1252—1253 гг. князь Даніла Галіцкі прыходзіць з вайной на панёманскія гарады, якія былі пад уладай Міндоўга. Так, разам з Наваградкам, Ваўкавыскам, Слонімам на старонкі пісьмовых крыніц трапляе і Турыйск. Вынікам паходу 1253 г. стаў мірны дагавор 1254 г., па якому Панямоньне перадавалася сыну Данілы — князю Раману. На пачатку 50-х гг. ХІІІ ст. сын Міндоўга, верагодна Войшалк, «воева около Тоурьска». Падчас сутыкненьня ў 1276 г. Льва Данілавіча і Ўладзімера Васількавіча з Трайдзенем і Сярпуціем «Володимер же противу тому, послав взяв у него Тоуриск на реце Немне, и сёла около нега поима».
У 1765 г. вёска знаходзілася ў складзе Панямонскага вайтоўства Барцянскага староства і мела 24 дымы. У 1829 г. вёска належала Яснавяльможных паноў Макрэцкіх.
Інфармацыя для турыстаў
рэдагаваць- Царква сьвятога Мікалая пабудавана ў 1875 г. на месцы папярэдняга ўніяцкага храма які ў першыню ўзгадываецца ў 1630 г.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Дзяржаўны цэнтар мапаграфа-геадэзічных матэрыялаў і дадзеных Рэспублікі Беларусь
- ^ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8 С. 544
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 3 т. Т. 1 / [рэд. Л.У. Шклярэвіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2009. — 244, [3] с., іл. ISBN 978-985-508-060-3. С. 238
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8 С. 544