Іван Шыла

(Перанакіравана з «Ян Шыла»)

Іва́н Шы́ла (нарадзіўся ў 1990, Салігорск) — беларускі моладзевы дзяяч, намесьнік старшыні «Маладога Фронту».

Іван Шыла
намесьнік старшыні Маладога Фронту
9 сакавіка 2008 — цяперашні час
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 25 лістапада 1990 (33 гады)

Сьцяг Беларускай ССР Салігорск, БССР
Памёр:
Партыя: Малады Фронт
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Шыла (неадназначнасьць).

Біяграфія

рэдагаваць

У 2007 годзе намінаваны на прэмію Партыі БНФ у намінацыі «Грамадзкая чыннасьць» [1]

У 2008 годзе быў выключаны са школы перад апошнім іспытам (ангельская мова). Папярэднія экзамэны ён здаў на 8/9 балаў і 4 балы. Рашэньне аб выключэньні Івана прымаў пэдагагічны савет сярэдняй школы № 4 Салігорску. Моладзевага актывіста абвінавацілі ў сыстэматычным парушэньні школьнага статуту. Між тым, паводле неафіцыйнай інфармацыі, былі праведзеныя два пасяджэньні пэдсавета: на першым выкладчыкі аднагалосна прагаласавалі за тое, каб не выключаць юнака са школы. Аднак на выключэньні Шылы настойвала камісія зь Менску.[2]

Празь неатрыманьне дыплёму актывіст ня змог паступіць на вучобу ў ВНУ.

12 студзеня 2009 году мэдычная камісія прыняла рашэньне, што моладзевы актывіст з Салігорску прыдатны для праходжаньня вайсковай службы.[3] 29 студзеня Ян Шыла быў дастаўлены для праходжаньня тэрміновай службы ў 29-ю ракетна-зэнітную частку (дысьлякуецца ў вёсцы Межыца Лепельскага раёну Віцебскай вобласьці). У гэтай жа часьці служыць былы лідэр моладзевай арганізацыі Партыі БНФ «Моладзь БНФ» Алесь Каліта.

Прызыў у войска Іван аб’явіў фактам палітычнага перасьледу і імкненьнем ізаляваць яго ў ваеннай часьці.[2]

20 красавіка 2009 году Іван Шыла зьвярнуўся да міністра адукацыі Польшчы Катажыны Халь з просьбай здаць іспыт ў Польшчы ў сувязі зь немагчымасьцю гэтае зрабіць на радзіме. 22 красавіка стала вядома, што К.Халь запрасіла І. Шыла здаць іспыт па ангельскай мове. Таксама гатовасьць прыняць іспыт выказалі навучальныя ўстановы Эстоніі.

Таксама Іван Шыла накіраваў афіцыйны запыт у Міністэрства адукацыі з просьбай прызначыць яму дату іспыту. 27 красавіка 2009 году ён атрымаў адказ Міністэрства адукацыі. Дата іспыту па ангельскай мове была прызначаная на 9 чэрвеня (сярэдняя школа № 1, г.Лепель).[4]. Шыла здаў экзамэн [5].

Вясною 2009-га году Шыла и Кім падчас 2-га кангрэсу беларускай дыяспары былі ўганараваныя Ордэнам Свабоды.[6].

Навучаўся ў Польшчы па праграме ім. К.Каліноўскага з 2010 году.[7]

З 2016 г. па верасень 2018 году Шыла працаваў на тэлеканале «Белсат», адкуль быў звольнены пасьля публікаваньня ў сваім профілі на Facebook пратакольнага фатаздымка з сустрэчы прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды і прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа. Фатаздымак суправаджаўся крытычным камэнтаром, што прадстаўнікі кіраўніцтва тэлеканала і асабіста Агнешка Рамашэўска-Гузы ў дыскусіі пад допісам ахарактарызавалі як праяву неляяльнасьці да «Белсата».[8] На наступны пасьля дыскусіі дзень Шыла быў выключаны з рабочай перапіскі і атрымаў паведамленьне аб звальненьні.[8] Сытуацыя выклікала скандал і атрымала асьвятленьне ў буйных беларускіх і замежных СМІ.[8][9][10].

Грамадзка-палітычная дзейнасьць

рэдагаваць

З 2005 году сябра Маладога Фронту. На VI Зьезьдзе МФ, 9 сакавіка 2008 году, абраны намесьнікам старшыні Маладога Фронту. Пераабраны намесьнікам старшыні арганізацыі 30 студзеня 2010 году [11]

У 2007 годзе быў асуджаны за «дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі» па арт. крымінальнага кодэксу 193.[12]

У актывіста звыш васьмідзесяці затрыманьняў і некалькі мільёнаў штрафу. Некалькі разоў адбываў адміністрацыйныя арышты за ўдзел у маўклівых акцыях пратэсту летам 2011 году.[13]

Арганізатар і ўдзельнік кампаніяў «Беларускую кнігу-дзецям»[14][15], «За МТС па-беларуску».[16][17] Аўтар прапановаў Маладога Фронту па зьменах у законе аб моладзевай палітыцы.[18] Кіраўнік ініцыятыўнай групы і перадвыбарчага штаба кандыдата ў дэпутаты Салігорскага раённага Савета дэпутатаў 26-га скліканьня Аляксея Валабуева[19][20][21] Ініцыятар кампаніі «Наша армія» [22]

  1. ^ Generation.by, Прэміямі Партыі БНФ уганараваныя Жалезьнічэнка, Вайцюшкевіч і Салаўёў"
  2. ^ а б БелаПАН, Франак Вячорка прыняў прысягу са словамі «Жыве Беларусь!»
  3. ^ Наша Ніва, Аднаго з лідэраў «Маладога фронту» забіраюць у войска
  4. ^ БелаПАН, Иван Шило получил разрешение Минобразования на сдачу экзамена по английскому языку (рас.)
  5. ^ Іван Шыла здаў на 9 балаў экзамен па ангельскай мове, Наша Ніва
  6. ^ Ордэн Свабоды — Андрэю Кіму і Івану Шылу
  7. ^ Добра, што кампаніяй займаюцца маладыя
  8. ^ а б в Polish leader resists view that he was disrespected by Trump // Washington Post, 23 верасьня 2018 г.
  9. ^ Івана Шылу звольнілі з Белсата за жарт з прэзідэнта Польшчы ў фэйсбуку // Наша Ніва, 20 верасьня 2018
  10. ^ Pracownik Biełsatu zwolniony po tym, jak pokazał zdjęcie Dudy przy biurku Trumpa // Gazeta Wyborcza, 21 верасьня 2018 г.
  11. ^ Малады фронт пераабраў кіраўніцтва
  12. ^ Суды над беларускамоўнымі актывістамі
  13. ^ Іван Шыла атрымаў 20 сутак арышту
  14. ^ Беларускую кнігу — дзецям!(недаступная спасылка)
  15. ^ Акцыя «Беларускую кнігу — дзецям!» завяршаецца(недаступная спасылка)
  16. ^ Іван Шыла: Людзі любяць беларускую мову
  17. ^ Мабільная сувязь па-беларуску
  18. ^ Малады Фронт, МОЛАДЗЬ БУДЗЕ НАМАГАЦЦА УДЗЕЛЬНІЧАЦЬ У РАЗГЛЯДЗЕ ПРАЕКТА АБ МОЛАДЗЕВАЙ ПАЛІТЫЦЫ"
  19. ^ Солигорские власти проведут выборы тихо и безальтернативно(недаступная спасылка)
  20. ^ Наша Ніва, Затрымлівалі Івана Шылу
  21. ^ Салігорск: Івана Шылу затрымалі, каб не патрапіў на паседжанне па фармаванні камісій
  22. ^ Наша Ніва, Чаму мы пачынаем кампанію «Наша армія»