Яніс Судрабкалн

(Перанакіравана з «Ян Судрабкалн»)

Яніс Судрабкалн (па-латыску: Jānis Sudrabkalns, сапр. Арвід Судрабкалнс, да 1923 Арвід Пэйне; 17 траўня 1894, сяло Інчукалнс, Латвія4 верасьня 1975) — латыскі паэт. Заслужаны дзеяч культуры Латвіі (1943). Народны паэт Латвіі (1947). Акадэмік АН Латвіі (з 1973). Герой Сацыялістычнай Працы (1974).

Яніс Судрабкалн
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 17 (29) траўня 1894[1]
Памёр 4 верасьня 1975(1975-09-04)[2] (81 год)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, паэт, палітык
Жанр верш
Мова латыская мова[3]
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР мэдаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Сталінская прэмія

Творчасьць

рэдагаваць

Друкаваўся з 1909. Выступіў як рамантык (зборнік «Крылатая Армада», 1920). Зборнікі вершаў «Пераўтварэньні» (1924), «Ліхтар на ветры» (1931) адметныя эмацыянальнасьцю ды інтэлектуальнасьцю, віртуознасьцю формы. Гумарыстычныя і сатырычныя вершы ў зборніках «Трубадур на асле» (1921), «Джэнтльмен у бэзавым фраку» (1924). Паэтычныя зборнікі «У братняй сям’і» (1947), «Яшчэ адна вясна» (1964), «Ясень за вакном» (1969), «Летуценьнікам» (1974) прасякнуты грамадзянскімі матывамі. Аўтар кніг лірычных мініяцюр, публіцыстыкі.

Пераклаў на латыскую мову верш Янкі Купалы «Абвілася краіна». Аўтар верша «Памяці Купалы». Сярод перакладчыкаў яго вершаў на беларускую мову Эдзі Агняцьвет, Пятрусь Броўка, Сымон Блатун, Сьцяпан Гаўрусёў, Сяргей Грахоўскі, Алесь 3вонак, Васіль Зуёнак, Анатоль Кудравец, Еўдакія Лось, Максім Танк, Г. Шаранговіч і інш.

Прэміі і ўзнагароды

рэдагаваць
  • Дзяржаўная прэмія СССР (1948)
  • Дзяржаўная прэмія Латвіі (1965)

Беларускія пераклады

рэдагаваць
  • Яшчэ адна вясна. Мн., 1969.
  • У кн.: Латышская савецкая паэзія. Мн., 1984. Т. 1.
  • У кн.: Песня Даўгавы. Мн., 1986.
  1. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ Jānis Sudrabkalns // Eesti biograafiline andmebaas ISIK (эст.)
  3. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.

Літаратура

рэдагаваць
  • Абала М. Судрабкалн // БЭ ў 18 т. Т. 15. Мн., 2002.