Ян Рэжняк

славацкі пілёт

Ян Рэжняк (па-славацку: Ján Režňák; 14 красавіка 1919, Ябланіца — 19 верасьня 2007, Мартын) — найбольш пасьпяховы ас Славацкіх паветраных сілаў, атрымаў 32 перамогі ў паветры.

Ян Рэжняк
14 красавіка 1919(1919-04-14)[1]19 верасьня 2007(2007-09-19) (88 гадоў)
Месца нараджэньня Ябланіца
Месца сьмерці Мартын
Прыналежнасьць Славаччына
Гады службы 1938—1948
Частка Славацкія паветраныя сілы (1940—1944)
Чэхаславацкая ваенная авіяцыя (1945—1948)
Узнагароды
Ордэн Жалезны крыж 1-й клясы
Ордэн Жалезны крыж 1-й клясы
Ордэн Жалезны крыж 2-й клясы
Ордэн Жалезны крыж 2-й клясы

Біяграфія

рэдагаваць

Рэжняк нарадзіўся ў загорскай вёсцы Яблоніца ў Сэніцы ў сям’і сталяра. Пасьля сканчэньня школы займаўся ў аэраклюбе на браціслаўскім аэрадроме Вайнары, пазьней працягваў у 3-м зьнішчальным палку імені Штэфаніка ў Сьпіскай Новай Вэсі.

Пасьля распада Чэхаславаччыны ў сакавіку 1939 году полк пераходзіць у склад Першай Славацкай рэспублікі. Ян Рэжняк быў пераведзены ў П'ешцяны ў эскадрылью № 13. 3 ліпеня 1941 году эскадрылья, узброеная 11 састарэлымі біплянамі Авія Б-534 пераводзіцца ў Самбар, пасьля ў Львоў і Чарткоў. Тут яны праводзяць разьведвальныя палёты.

15 жніўня 1941 году эскадрыльля пасьля стратаў пераводзіцца назад у П’ешцяны. 25 лютага 1942 году Рэжняк, разам з 17 астатнімі лётчыкамі, быў перакваліфікаваны на Мэсэршміт Bf.109. 27 кастрычніка 1942 году Рэжняк быў пераведзены ў Майкоп. 17 студзеня 1943 над вёскай Смаленская ён зьбіў свой першы самалёт — И-153. Да 6 ліпеня 1943 году Рэжняк ваяваў на Кубані, пасьля вярнуўся ў Славаччыну, дзе эскадрыльля № 13 павінна была ахоўваць Браціславу ад налётаў амэрыканскай авіяцыі.

У 1944 годзе Рэжняк адмовіўся ўдзельнічаць у антыфашысцкім Славацкім народным паўстаньні, але адначасова не прыняў прапанову немцаў стаць пілётам люфтвафэ. У 1945 годзе быў арыштаваны, але адразу ж вызвалены.

Пасьля вайны застаўся ў арміі, але ў 1948 годзе быў звольнены з арміі, заставаўся авіяканструктарам. У 1951 годзе быў звольнены і ўжо астатняе жыцьцё працаваў як канструктар у Поваскай Быстрыцы і П’ешцянах. Ввыйшаў на пэнсію ў 1979 годзе, да сваёй сьмерці пражываў у П’ешцянах.

Узнагароджаны шэрагам нямецкіх, славацкіх і харвацкіх мэдаляў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць