Славацкія паветраныя сілы
Славацкія паветраныя сілы (па-славацку: Slovenské vzdušné zbrane) — назва ВПС Першай Славацкай рэспублікі. Узьніклі пасьля падзелу Чэхаславаччыны. У сакавіку 1939 году ўдзельнічалі ў славацка-вугорскай вайне, дзе згубілі 10 самалётаў. Першы зьбітым самалётам быў вугорскім Fiat CR.32, які зьбіў 24 сакавіка 1939 году Францішак Ганавец. У верасьні 1939 году ўдзельнічалі ў Польскай кампаніі на баку вэрмахта. Зь ліпеня 1941 году Славацкія паветраныя сілы прымалі ўдзел у вайне з СССР. 29 ліпеня 1941 году адкрылі лік, зьбіўшы на біпляне Avia B-534 самалёт И-16 у раёне Кіева. Апошні зьбіты самалёт Ла-5 зьбіў 27 кастрычніка 1943 году Францішак Ганавец у раёне Керчы. Пасьля гэтага славацкія эскадрыльлі былі перакінутыя назад у Славаччыну, дзе ахоўвалі тэрыторыю перад налётамі амэрыканскіх і ангельскіх бамбардзіроўшчыкаў. Пасьля пачатку Славацкага нацыянальнага паўстаньня значная колькасьць лётчыкаў пераляцела да партызанаў і пазьней удзельнічала ў баях зь нямецкай авіяцыяй (да 18 кастрычніка 1944 году, калі Францішак Ганавец зьбіў Ju-88).
Сьпіс асаў Славацкіх паветраных сілаў:
Імя | Пацьверджаныя падзеі | Непацьверджаныя |
---|---|---|
Ян Рэжняк | 32 | 5 (?) |
Ізыдар Коварык | 28 | 1 (?) |
Ян Гертхофэр | 26 | |
Францішак Ціпрых | 15 | 3 (?) |
Францішак Брэзіна | 14 | |
Антон Матушэк | 12 | |
Ёзэф Штаўдэр | 12 | |
Павал Зэленяк | 12 | |
Рудальф Божык | 12 | 1 (?) |
Уладзімер Крышко | 9 | 1 (?) |
Аляксандар Герыч | 9 | |
Ёзэф Янкавіч | 7 | 2 (?) |
Францішак Ганавец | 6 | 2 (?) |
Рудальфа Палаціцкі | 6 | 1 (?) |
Штэфан Марціш | 5 | 1 (?) |
Юрай Пушкар | 5 | |
Штэфан Оцьвірк | 5 |