Крыштап Рудаміна-Дусяцкі
Крыштап Рудаміна-Дусяцкі (? — 1655) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян полацкі (1645—1654), ваявода менскі (з 1654).
Герб «Трубы» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | 1655 |
Род | Рудаміны-Дусяцкія |
Бацькі | Ян Рудаміна-Дусяцкі Фэліцыя з Талочкаў |
Дзеці | Пётар |
Біяграфія
рэдагавацьПрадстаўнік шляхецкага роду Рудамінаў-Дусяцкіх гербу «Трубы», сын Яна, войскага браслаўскага, і Фэліцыі з Талочкаў. Меў братоў Яна і Пятра.
Навучаўся ў Віленскай акадэміі, Марбурскім і Падуанскім унівэрсытэтах.
Удзельнічаў у войнах з Швэцыяй 1600—1629, Маскоўскай дзяржавай 1609—1618 і 1654—1667. Браў удзел у Хоцінскай бітве (1621).
У 1630—1645 займаў пасаду маршалка браслаўскага. Абіраўся паслом на соймы 1627 і 1632. Быў дэпутатам Галоўнага Трыбуналу ў 1639, 1644 і 1653[1].
Меў сына Пятра.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Пазднякоў В. Рудаміны // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 514.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0