Ордэн заслуг Польскай рэспублікі

польскі ордэн

Ордэн заслуг Польскай рэспублікі (польск. Order Zasługi Rzeczypospolitej Polskiej) — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Польшча.

Ордэн заслуг Польскай рэспублікі
Арыгінальная назва Order Zasługi Rzeczypospolitej Polskiej
Краіна Сьцяг Польшчы Польшча
Тып Ордэн
Статус уручаецца
Статыстыка
Дата заснаваньня 10 красавіка 1974
Чарговасьць
Старэйшая ўзнагарода Ордэн крыжа Незалежнасьці
Малодшая ўзнагарода Крыж адважных
Адпавядае Ордэн заслуг Польскай Народнай Рэспублікі

Ордэн заснаваны 10 красавіка 1974 як узнагарода за выдатныя заслугі перад Польскай Народнай Рэспублікай. 16 кастрычніка 1992 году Законам аб ордэнах і ўзнагародах быў перазаснаваны як узнагарода Рэспублікі Польшча.

Ордэн зьяўляецца вышэйшай узнагародай за выдатныя заслугі ў справе ўмацаваньня міжнароднага супрацоўніцтва і разьвіцьця ўзаемаадносін паміж народамі. Ордэнам узнагароджваюцца замежныя грамадзяне і асобы польскай нацыянальнасьці, якія пражываюць за мяжой, якія сваёй дзейнасьцю ўнесьлі выдатны ўклад у галіне міжнароднага супрацоўніцтва і разьвіцьця сувязяў Рэспублікі Польшча з іншымі дзяржавамі і нацыямі. Рашэньне аб узнагароджаньні ордэнам прымаецца прэзыдэнтам Польшчы.