Яніна Жаймо
Яні́на Балясла́ваўна Жаймо́ (па-польску: Janina Żejmo; 29 траўня 1909, Ваўкавыск Гарадзенскай губэрні, Расейская імпэрыя — 29 сьнежня 1987, Варшава, Польская Народная рэспубліка) — савецкая кінаакторка.
Яніна Жаймо | ||||
Імя пры нараджэньні | Яніна Баляславаўна Жаймо | |||
---|---|---|---|---|
Дата нараджэньня | 16 (29) траўня 1909 | |||
Месца нараджэньня | ||||
Дата сьмерці | 29 сьнежня 1987[1] (78 гадоў) | |||
Месца сьмерці | ||||
Месца пахаваньня | ||||
Грамадзянства | Расейская імпэрыя Расейская СФСР СССР Польшча | |||
Месца вучобы | ||||
Занятак | акторка | |||
Месца працы | ||||
Гады дзейнасьці | 1925—1957 | |||
Узнагароды | | |||
IMDb | ID nm0955567 | |||
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзілася ў Ваўкавыску (цяпер Гарадзенская вобласьць, Беларусь) у сям’і вандроўных цыркавых артыстаў. Бацька Юзэф Баляслаў Жаймо — паляк, маці — расейка. З трохгадовага веку выступала ў цырку — наезьніцай, гімнасткай, балерынай і музычным эксцэнтрыкам. У 1925—1927 роках выступала на эстрадзе.
Здымалася ў кіно з 1925 року. Скончыла майстэрню ФЭКС у Ленінградзе (1929).
Акторка кінастудыі «Ленфільм». Папулярнасьць прынесьлі фільмы «Абудзіце Леначку» (1934), «Сяброўкі» (1935) і «Ворагі» (1938). У 1939 року ўзнагароджаная ордэнам «Знак Пашаны».
Падчас нямецка-савецкай вайны знаходзілася ў блякадным Ленінградзе.
З 1949 па 1956 рокі — акторка Тэатру-студыі кінаактора.
У 1957 року з трэцім мужам, польскім рэжысэрам Леанам Жано(pl), зьехала ў Польшчу. Жыла ў Варшаве, прыяжджала ў Савецкі Саюз да дачкі.
Памерла ў Варшаве, пахаваная паводле запавету ў Маскве, на Вастракоўскіх могілках.
Творчасьць
рэдагавацьШырокую вядомасьць акторцы прынесла роля Папялушкі ў аднайменным фільме Надзеі Кашаверавай.
Мела кволы дзявочы целасклад: рост 148 см, памер нагі 31[2]. Да 40-гадовага веку Яніна выглядала дзяўчынай, што вызначала ейнае амплюа травесьці.
Зэдлік, на які Яніна Жаймо станавілася ў радыёстудыі, каб дастаць да мікрафону, на студыі называлі «жаймовачка».
Сям’я
рэдагаваць- Першы муж — Андрэй Кастрычкін (1901—1973), актор. Разьвяліся ў 1932 року[3].
- Дачка Яніна Кастрычкіна, працавала перакладчыцай фільмаў.
- Унучка Яніна Кастрычкіна, працавала перакладчыцай разам з маці.
- Праўнукі: Яніна Кастрычкіна, музыка; Аляксей Кастрычкін, актор Тэатру музыкі і паэзіі пад кіраўніцтвам Алены Камбуравай, актор і рэжысэр дубляжу; Аляксандар Кастрычкін, кіназнаўца і актор дубляжу.
- Унучка Яніна Кастрычкіна, працавала перакладчыцай разам з маці.
- Дачка Яніна Кастрычкіна, працавала перакладчыцай фільмаў.
- Другі муж — Ёсіф Хейфіц (1905—1995), кінарэжысэр.
- Сын Юлі Жаймо (да 16-гадовага веку — Хейфіц), польскі кінаапэратар.
- Унукі Пётар і Павал.
- Сын Юлі Жаймо (да 16-гадовага веку — Хейфіц), польскі кінаапэратар.
- Трэці муж — Леан Жано(pl) (1908—1997), польскі кінарэжысэр.
Узнагароды
рэдагаваць- Ордэн «Знак Пашаны» (01.20.1939) — за выкананьне ролі Асі ў фільме «Сяброўкі» (1935) і ролі Надзі ў фільме «Ворагі» (1938)
Фільмаграфія
рэдагавацьГод | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
1925 | ф | Мішкі супраць Юдэніча | Мишки против Юденича | хлопчык (эпізод) |
1926 | ф | Чортава кола | Чёртово колесо | дзяўчына з шпаны |
1926 | ф | Шынэль | Шинель | падручная краўца |
1926 | ф | Братка | Братишка | дзяўчынка з гаражу |
1927 | ф | С. В. С. | С. В. Д. | цыркавая наезьніца |
1927 | ф | Чужы сьпінжак | Чужой пиджак | Гулька |
1929 | ф | Блакітны экспрэс | Голубой экспресс | кітайская дзяўчына |
1929 | ф | Новы Бабілён | Новый Вавилон | Тэрэза |
1929 | ф | Дарога ў сьвет | Дорога в мир | гераіня ў дзяцінстве |
1930 | ф | Дваццаць два няшчасьці | Двадцать два несчастья | Манька |
1931 | ф | Адна | Одна | маладая вучыцелька |
1931 | ф | Чалавек з турмы | Человек из тюрьмы | пасудніца |
1932 | ф | Шукаю пратэкцыі | Ищу протекции | студэнтка |
1933 | ф | Мая Радзіма | Моя Родина | Воля |
1934 | ф | Песьня пра шчасьце | Песня о счастье | Анук |
1934 | ф | Абудзіце Леначку | Разбудите Леночку | Леначка |
1935 | ф | Гарачыя дзянькі | Горячие денёчки | Кіка |
1935 | ф | Сяброўкі | Подруги | Ася |
1936 | ф | Леначка і вінаград | Леночка и виноград | Леначка |
1938 | ф | Ворагі | Враги | Надзя |
1939 | ф | Ішоў жаўнер з фронту | Шёл солдат с фронта | Фроська |
1939 | ф | Доктар Калюжны | Доктор Калюжный | Вольга |
1941 | ф | Прыгоды Карзінкінай | Приключения Корзинкиной | Карзінкіна, квітковы касір вакзалу |
1942 | ф | Баявы кіназборнік № 12 | Боевой киносборник № 12 | Танька (навэля другая — „Ванька“) |
1942 | ф | Беларускія навэлі | Белорусские новеллы | Пчолка (навэля першая — „Пчолка“) |
1943 | ф | Два байцы | Два бойца | мэдсястра |
1943 | ф | Сакавік-красавік | Март-апрель | Каця Весялова |
1943 | ф | Мы з Уралу | Мы с Урала | Вера |
1943 | ф | Юны Фрыц | Юный Фриц | Гертруда |
1947 | ф | Папялушка | Золушка | Папялушка |
1954 | ф | Два сябры | Два друга | маці Косьці Шышкіна |
Агучваньне
рэдагавацьГод | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
1957 | ф | Сьнежная каралева | Снежная королева | Герда |
Дубляваньне
рэдагавацьГод | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
1948 | ф | Муры Маляпагі | У стен Малапаги | |
1952 | ф | Рым аб 11-й гадзіне | Рим, 11 часов | |
1953 | ф | Жульета | Жюльетта | |
1954 | ф | Тата, мама, служанка і я | Папа, мама, служанка и я | Катрын Лізэрэ |
1966 | ф | Вялікі шпацыр | Большая прогулка | гаспадыня гатэлю |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ Інтэрвію з дачкой, Янінай Кастрычкінай (2009)(недаступная спасылка)
- ^ Елена Чернышева. „…Та самая Золушка…“ (рас.) // Gala Биография. — 2012. — № 01.
Літаратура
рэдагаваць- Янина Жеймо. Длинный путь от барабанщицы в цирке до Золушки в кино. — М.: Альпина нон-фикшн, 2020. — 280 с. — ISBN 978-5-00139-191-3
- Козинцев Г. М. Янина Жеймо // Искусство кино. 1937 № 4.
- Лучанский М. Янина Жеймо. М.: Госкиноиздат, 1939. — 52 с, фото. (Серия «Мастера киноискусства»)
- Павлова М. Янина Жеймо. М.: Искусство, 1980. — 121 с, илл.
- Тарантул Ю. Золушка, ваш выход // Первое сентября, 2000, № 29.
- Трауберг Л. З. Янина Жеймо. М.: Киноцентр, 1990. — 34 с.
- Юткевич С. Янина Жеймо // Кино. 1937. 11 августа.