Якаў Зевядзееў

адзін з 12 апосталаў Хрыста
(Перанакіравана з «Якаў Зэвядзееў (апостал)»)

Якаў Зевядзееў (таксама Іакаў Зевядзееў, Якаў Зэведэяў) (па-грэцку: Ιάκωβος , па-лацінску: Iacobus, па-гішпанску: Santiago), Якаў Старэйшы — адзін з 12 апосталаў, які згадваецца ў Новым Запавеце, старэйшы брат эвангеліста Яна Багаслова, сын галілейскага рыбака Зевядзея. Сьведка зьдзейсьненых Ісусам Хрыстом цудаў і ягоных пакутаў. За ўзначальваньне хрысьціянскай суполкі Ерусаліму прыняў пакутніцкую сьмерць — на загад цара Ірада Агрыпы, унука Ірада Вялікага, Якаву адсеклі галаву. Хрысьціянская традыцыя прыпісвае Якаву аўтарства аднаго саборнага пасланьня.

Якаў Зевядзееў
Сьвяты Якаў Старэйшы, Рэмбрант
Якаў Зевядзееў
Сьвяты
Нарадзіўся пачатак I ст.
Бэтсаіда, Галілея
Памёр 44 г.
Юдэя
Шануецца большасьцю хрысьціянскіх цэркваў
У ліку апосталаў
Галоўная сьвятыня катэдральны сабор Сант’яга-дэ-Кампастэля, Галісія (Гішпанія)
Дзень памяці 25 ліпеня (заходнія цэрквы)
13 траўня 13 ліпеня (заходнія цэрквы)
Патрон вэтэрынары, наезьнікі, кушняры, гарбары, фармацэўты
Атрыбуты грабеньчык
Падзьвіжніцтва апостальская пропаведзь, пакутніцкая сьмерць

У Новым Запавеце

рэдагаваць

Паводле паведамленьняў Эвангельляў, разам з бацькам і братам быў рыбаком. Сцэна пакліканьня братоў апісаная ў Эвангельлі паводле Мацьвея (04:21) і Марка (01:19).

Браты Якаў і Ян у Эвангельлях называюцца сынамі Зевядзеевымі паводе імя іх бацькі Зевядзея, таксама, па паведамленьнях эвангеліста Марка (Мк.3: 17), Ісус назваў братоў Воанергес (па-грэцку: Βοανηργες, арамэйскае слова, якое расшыфроўваецца ў Новым Запавеце як «сыны громавыя»), відавочна за парывісты характар. У літаратуры Якава Зевядзеева таксама часта называюць Якавам Старэйшым, каб адрозьніць яго ад апостала Якава Алфеева й Якава, «брата Гасподняга» ці Якава Малодшага.

Якаў згаданы ў сьпісах апосталаў у Эвангельлі паводле Мацьвея (10:2), паводле Марка (03:17), паводле Лукаша (6:4), а таксама ў Дзеях Апосталаў (01:13).

Якаў разам з братам і апосталам Пятром быў самым набліжаным вучнем Ісуса. Разам зь Пятром і Янам ён стаў сьведкам уваскрашэньня дачкі Яіра (Мк.5:37; Лк.9:51). Толькі іх Ісус зрабіў сьведкамі свайго Перамяненьня (Мц.17:1; Мк.9:2 и Лк.9:28) Гефсіманскага змаганьня (Мк.14:33).

Парывісты характар ​​братоў у поўнай меры выявіўся, калі яны хацелі зьвесьці зь неба агонь на Самаранскае паселішча (Лк.9: 54); а таксама ў просьбе даць сесьці ім у Царстве Нябесным па правы й левы бок ад Ісуса (Мк.10: 35 — 37).

Пасьля ўваскрашэньня й унебаўшэсьця Ісуса Якаў зьяўляецца на старонках Дзеяў апосталаў. Ён разам зь іншымі апосталамі быў выкананы Сьвятога Духа ў дзень Пяцідзясятніцы (Дзеі.2 :1-4), удзельнічаў у арганізацыі першых хрысьціянскіх суполак. У Дзеях паведамляецца й пра ягоную сьмерць (12:2), паводле гэтага паведамленьня цар Ірад Агрыпа I «забіў Якава, брата Яна, мячом». Мяркуючы па далейшым тэксьце гэта адбылося ў 44 годзе. Апостал Якаў — адзіны апостал, чыя сьмерць апісаная на старонках Новага Запавету.

Існуюць згадкі пра пахаваньне яго ў Мармарыцы, але яны могуць адбывацца ад зьмяшэньня яго ў хрысьціянскіх аўтараў зь Якавам Алфеевым.

Літаратура

рэдагаваць