Якаў Зевядзееў
Якаў Зевядзееў (таксама Іакаў Зевядзееў, Якаў Зэведэяў) (па-грэцку: Ιάκωβος , па-лацінску: Iacobus, па-гішпанску: Santiago), Якаў Старэйшы — адзін з 12 апосталаў, які згадваецца ў Новым Запавеце, старэйшы брат эвангеліста Яна Багаслова, сын галілейскага рыбака Зевядзея. Сьведка зьдзейсьненых Ісусам Хрыстом цудаў і ягоных пакутаў. За ўзначальваньне хрысьціянскай суполкі Ерусаліму прыняў пакутніцкую сьмерць — на загад цара Ірада Агрыпы, унука Ірада Вялікага, Якаву адсеклі галаву. Хрысьціянская традыцыя прыпісвае Якаву аўтарства аднаго саборнага пасланьня.
Якаў Зевядзееў | |
Якаў Зевядзееў | |
Сьвяты | |
---|---|
Нарадзіўся | пачатак I ст. Бэтсаіда, Галілея |
Памёр | 44 г. Юдэя |
Шануецца | большасьцю хрысьціянскіх цэркваў |
У ліку | апосталаў |
Галоўная сьвятыня | катэдральны сабор Сант’яга-дэ-Кампастэля, Галісія (Гішпанія) |
Дзень памяці | 25 ліпеня (заходнія цэрквы) 13 траўня 13 ліпеня (заходнія цэрквы) |
Патрон | вэтэрынары, наезьнікі, кушняры, гарбары, фармацэўты |
Атрыбуты | грабеньчык |
Падзьвіжніцтва | апостальская пропаведзь, пакутніцкая сьмерць |
У Новым Запавеце
рэдагавацьПаводле паведамленьняў Эвангельляў, разам з бацькам і братам быў рыбаком. Сцэна пакліканьня братоў апісаная ў Эвангельлі паводле Мацьвея (04:21) і Марка (01:19).
Браты Якаў і Ян у Эвангельлях называюцца сынамі Зевядзеевымі паводе імя іх бацькі Зевядзея, таксама, па паведамленьнях эвангеліста Марка (Мк.3: 17), Ісус назваў братоў Воанергес (па-грэцку: Βοανηργες, арамэйскае слова, якое расшыфроўваецца ў Новым Запавеце як «сыны громавыя»), відавочна за парывісты характар. У літаратуры Якава Зевядзеева таксама часта называюць Якавам Старэйшым, каб адрозьніць яго ад апостала Якава Алфеева й Якава, «брата Гасподняга» ці Якава Малодшага.
Якаў згаданы ў сьпісах апосталаў у Эвангельлі паводле Мацьвея (10:2), паводле Марка (03:17), паводле Лукаша (6:4), а таксама ў Дзеях Апосталаў (01:13).
Якаў разам з братам і апосталам Пятром быў самым набліжаным вучнем Ісуса. Разам зь Пятром і Янам ён стаў сьведкам уваскрашэньня дачкі Яіра (Мк.5:37; Лк.9:51). Толькі іх Ісус зрабіў сьведкамі свайго Перамяненьня (Мц.17:1; Мк.9:2 и Лк.9:28) Гефсіманскага змаганьня (Мк.14:33).
Парывісты характар братоў у поўнай меры выявіўся, калі яны хацелі зьвесьці зь неба агонь на Самаранскае паселішча (Лк.9: 54); а таксама ў просьбе даць сесьці ім у Царстве Нябесным па правы й левы бок ад Ісуса (Мк.10: 35 — 37).
Пасьля ўваскрашэньня й унебаўшэсьця Ісуса Якаў зьяўляецца на старонках Дзеяў апосталаў. Ён разам зь іншымі апосталамі быў выкананы Сьвятога Духа ў дзень Пяцідзясятніцы (Дзеі.2 :1-4), удзельнічаў у арганізацыі першых хрысьціянскіх суполак. У Дзеях паведамляецца й пра ягоную сьмерць (12:2), паводле гэтага паведамленьня цар Ірад Агрыпа I «забіў Якава, брата Яна, мячом». Мяркуючы па далейшым тэксьце гэта адбылося ў 44 годзе. Апостал Якаў — адзіны апостал, чыя сьмерць апісаная на старонках Новага Запавету.
Існуюць згадкі пра пахаваньне яго ў Мармарыцы, але яны могуць адбывацца ад зьмяшэньня яго ў хрысьціянскіх аўтараў зь Якавам Алфеевым.
Літаратура
рэдагаваць- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 207 с. — 4250 ас. — ISBN 5-343-00151-3