Якаб Інгебрыгтсэн

нарвэскі бягун

Я́каб Інгебры́гтсэн (па-нарвэску: Jakob Ingebrigtsen; 19 верасьня 2000 году) — нарвэскі лёгкаатлет, які спэцыялізуецца на бегу на сярэднія і доўгія дыстанцыі. Рэкардыст на дыстанцыях 1500, 2000 і 3000 мэтраў. Двухразовы Алімпійскі чэмпіён 2020 і 2024 гадоў. Старэйшыя браты Інгебрыгтсэна Гэнрык і Філіп таксама бегуны на сярэднія дыстанцыі, якія выступаюць на міжнародных спаборніцтвах. Да 2022 году усіх іх трэнаваў бацька Ерт Інгебрыгтсэн[2].

Якаб Інгебрыгтсэн
Пэрсанальная інфармацыя
Поўнае імябукмол: Jakob Ingebrigtsen
Нарадзіўся19 верасьня 2000(2000-09-19)[1] (24 гады)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыялёгкаатлет

Кар’ера

рэдагаваць

27 траўня 2017 году, калі спартовец быў у веку 16 гадоў, Інгебрыгтсэн стаў наймаладзейшым спартоўцам у гісторыі, які прабег дыстанцыю ў адну мілю менш чым за 4 хвіліны, калі ён заняў 11-е месца ў гонцы Дыямэнтавай лігі на этапе ў Юджыне[3]. 15 чэрвеня таго ж году ён выйграў забег у Осьлё, палепшыўшы вынік на дзьве сэкунды да 3:56,29. У 2018 годзе спартовец няблага ывступіў на юніёрскім чэмпіянаце Эўропы. 5 ліпеня 2019 году нарвэжац устляваў новы асабісты рэкорд і рэкорд Эўропы да 20 гадоў на дыстанцыі 1500 мэтраў, калі прабег дыстанцыю за 3:30,16 на этапе Дыямэнтавай лігі ў Лязане і заняў другі радок. Ужо ў канцы месяцы быў пераўзвышаны асабісты рэкорд у Лёндане на дыстанцыі 5000 мэтраў. Ужо на сканчэньні году спартовец пачаў зважацца за аднаго з найлепшых бегуноў на дыстанцыі 1500 мэтраў.

 
На чэмпіянаце сьвету 2019 году ў Досе.

14 жніўня 2020 году на этапе Дыямэнтавай лігі ў Манака Інгебрыгтсэн упершыню пераадолеў час у 3:30 на дыстанцыі 1500 мэтраў, прабегшы за 3:28,68. У дадатак, ён пераўзвысіў рэкорд Эўропы 7-гадовай даўніны, які быў усталяваны Мо Фарам (3:28,81)[4]. 10 чэрвеня 2021 году на забегу Дыямэнтавай лігі ў Флярэнцыі, атлет усталяваў новы эўрапейскі рэкорд на дыстанцыі 5000 мэтраў з часам 12:48,45[5][6].

На адкладзеных летніх Алімпійскіх гульнях у Токіё ў 2020 годзе Інгебрыгтсэн усталяваў алімпійскі і эўрапейскі рэкорд, адолеўшы дыстанцыю 1500 мэтраў за 3:28,32, дзякуючы чаму здабыў залаты мэдаль. Ён стаў другім наймаладзейшым пераможцам спаборніцтваў[7]. На заканчэньні сэзону спартовец, аднак, саступіў тытул пераможцы Дыямэнтавай лігі кенійцу Тымаці Чэруёту. 17 лютага 2022 году Інгебрыгтсэн усталяваў свой першы сусьветны рэкорд сярод дарослых, паказаўшы час 3:30,60 на дыстанцыі 1500 мэтраў у памяшканьні на спаборніцтвах у Льевэне. Прыкладна празь месяц на чэмпіянаце сьвету ў памяшканьні 2022 году, які ладзіўся у Бялградзе, нарвэжак заняў другі радок[8], а на наступны дзень ягонае тэставаньне на каранавірус дало станоўчы вынік[2]. Ужо ўлетку на чэмпіянаце сьвету ў Юджыне спартовец быў другім на дыстанцыі 1500 мэтраў, саступіўшы брытанцу Джэйку Ўайтману, але здабыў залаты мэдаль у забегу на 5000 мэтраў з часам 13:09,24. На апошнім этапе Дыямэнтавай лігі ў Цюрыху нарвэжац адолеў свайго галоўнага суперніка Чэруёта ды стаў чэмпіёнам лігі на дыстанцыі 1500 мэтраў.

 
Інгебрыгтсэн з трыюмфам фінішуе ў забегу на 5000 мэтраў на чэмпіянаце сьвету 2022 году.

У новым сэзоне ў сакавіку атлет здабыў перамогі на дыстанцыі 1500 і 3000 мэтраў на чэмпіянаце Эўропы ў памяшканьні ў Стамбуле. Пры гэтым на больш доўгай дыстанцыі Інгебрыгтсэн абнавіў рэкорд Нарвэгіі, усталяваўшы яго на паказьніку 7:40,32[9][10]. 15 чэрвеня спартовец абнавіў свой рэкорд Эўропы да 3:27,95. 16 ліпеня ў на этапе Дыямэнтавай лігі ў Сылезіі палепшыў рэкорд да 3:27,14, стаўшы чацьвертым найхутчэйшым чалавекам на дыстанцыі 1500 мэтраў. На чэмпіянаце сьвету 2023 году абараніў тытул чэмпіёна на дыстанцыі 5000 мэтраў, але зноў быў другім на дыстанцыі 1500 мэтраў. Увосень 2023 года, ужо па сезоне, Інгебрыгтсэн атрымаў траўму праз што, упершыню за сем гадоў не абараніў свой тытул кантынэнтальнага чэмпіёна Эўропы па кросе. Паводле словаў прэсавага сакратара спартоўца, нарвэжац засяродзіўся на аднаўленьні і трэнаваньнях пасьля доўгага і складанага сэзону 2023 году ды пастанавіў сабе падрыхтавацца да важнага наступнага Алімпійскага году[11]. У выніку спартовец прапусьціў чэмпіянат сьвету ў памяшканьні і вярнуўся да спаборніцтваў толькі 25 траўня. Яшчэ да Алімпіяды спартовец двойчы быў першым на этапах Дыямэнтавай лігі ды яшчэ стаў чэмпіёнам Эўропы ў бегу на 1500 мэтраў[12].

6 жніўня 2024 году адбыўся чаканы фінальны забег на дыстанцыю 1500 мэтраў. Улічваючы суперніцтва Інгебрыгтсэна з Джошам Керам, прэзыдэнт Сусьветнай лёгкай атлетыкі і былы бягун на сярэднія дыстанцыі Сэбастыян Коў назваў яе «Гонкай на вякі»[13]. Інгебрыгтсэн быў лідэрам большай часткі забегу, але ў канцы яго абышоў спачатку Кер, а потым Коўл Гокер і Ярэд Нугус. Інгебрыгтсен нечакана быў толькі чацьвертым, апынуўшыся па-за подыюмам. Аднак 10 жніўня нарвэжац здолеў выправіцца, здабыўшы залаты мэдаль у бегу 5000 мэтраў з часам 13:13,66.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць