Новае Места (Менск)
Новае Места — гістарычная мясцовасьць у цэнтры Менску, разьмешчаная на вялікім ўзгорку. Архітэктурнымі дамінантамі мясцовасьці былі комплекс архірэйскага падвор’я з Пакроўскай царквой, Менскі тэатар, Лютэранская кірха, Віленскі вакзал, Харальная сынагога і Чырвоны Касьцёл.
На поўнач ад Новага Места пачынаецца Высокі Рынак, на паўночны ўсход — Валокі Полацкія, на паўднёвы ўсход — Стромкі Бераг, на поўдзень — Кашары, на паўднёвы захад — Ляхаўка, на захад — Уборкі.
Гісторыя
рэдагавацьУ XIX ст. Менск пачаў рэгулярна забудоўвацца ў адпаведнасьці з пэрспэктыўным плянам. Новыя вуліцы былі прайшлі на поўдзень ад Высокага Рынку. Праз усю паўднёвую частку Менску пралягла вуліца Захараўская (цяпер праспэкт Незалежнасьці). У сярэдзіне XIX ст. пачалі забудоўвацца мураванымі дамамі вуліцы Падгорная (К. Маркса), Магазынная (Кірава), Шпітальная (Фрунзэ) і іншыя. На месцы цяперашняга Аляксандраўскага сквэру ў пачатку XIX ст. узьнік гандлёвы пляц. Яго і ўвесь гэты раён назвалі Новым Местам. Паступова тут пачаў утварацца новы мескі цэнтар Менску.
У пачатку ХХ ст. Новае Места ўваходзіла ў першую паліцэйскую частку места.
Вуліцы і пляцы
рэдагавацьАфіцыйная назва | Гістарычная назва | Былыя назвы |
Валадарскага вуліца | Лошыцкая вуліца | Серпухаўская вуліца (1866—1922) |
Камсамольская вуліца | Фэліцыянаўская вуліца | Багадзельная вуліца (1866—1922) |
Карла Маркса вуліца | Падгорная вуліца | Базарная вуліца (1866—1881) |
Кастрычніцкая плошча | Новае Места пляц Навамескі пляц |
Цэнтральная плошча (?—1984) |
Кірава вуліца | Магазынная вуліца | Унівэрсытэцкая вуліца (?—1934) |
Леніна вуліца | Францішканская вуліца | Губэрнатарская вуліца (1866—1922) Ленінская вуліца (1922—1945) |
Незалежнасьці праспэкт | Захараўская вуліца | Адама Міцкевіча вуліца (8.08.1919—11.07.1920)[1] Савецкая вуліца (1922[2]—1952, частка) Пушкінская вуліца (частка, да 1952) Галоўная вуліца (ням. Hauptstraße, 1941—25.03.1944) 25 сакавіка вуліца[2] (25.03.1944—27.07.1944) Сталіна праспэкт (1952—1961) Ленінскі праспэкт (1961—1991) Францішка Скарыны праспэкт (1991—2005) |
Сьвярдлова вуліца | Ігуменская вуліца | Каломенская вуліца (1866—1919) |
Чырвонаармейская вуліца | Кашарская вуліца | Батальённая вуліца (1866—1882) Скобелеўская вуліца (1882—1919) |
Энгельса вуліца | Дамініканская вуліца | Петрапаўлаўская вуліца (1866—1922) |
Янкі Купалы вуліца | Траецкая вуліца (частка) Ягораўская вуліца (частка) Набярэжная вуліца (частка) |
Паліцэйская вуліца (частка, 1866—1919) Пралетарская вуліца (частка) Кастрычніцкая вуліца (1919—1948) Івана Луцкевіча вуліца (частка, 1941—1944) |
Галерэя
рэдагавацьСквэр
рэдагаваць-
1870-я
-
1870-я
-
1870-я
-
1913
-
1918
-
1918
-
1933
-
1934
Капліца
рэдагаваць-
1870-я
-
1903
-
1904
-
1908
-
1909
-
да 1918
-
1901
-
да 1918
-
1918
Фантан
рэдагаваць-
1890-я
-
1890-я
-
1901
-
1907
-
1913
-
да 1918
-
да 1918
-
1931
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Сацукевіч І. Гісторыя і сучаснасць урбананімікі Гродна і Мінска (параўнаўчы аналіз) // Гарады Беларусі ў кантэксце палітыкі, эканомікі, культуры: зборнік навук. артыкулаў / Гродз.дзярж. ун-т; рэдкалегія: І. Крэнь, І. Соркіна (адк. рэдактары) [і інш.]. — Гродна: ГрДУ, 2007.
- ^ а б Леанід Маракоў: «У Менску існавала вуліца 25 Сакавіка» // «Радыё Свабода», 15 кастрычніка 2010
Літаратура
рэдагаваць- Пазняк З. Рэха даўняга часу: Кн. для вучняў. — Менск: Нар. асвета, 1985. — 111 с.: іл.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Дзярновіч А. Плян «Новага Места»(недаступная спасылка) // «Наша Ніва», 27 верасьня 2007.
- Сацукевіч І. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст., «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008.
- Бондаренко В. Названия минских улиц за последнее столетие: тенденции, загадки, парадоксы, Менск стары і новы