Дуніны
Дуніны (таксама Лебедзі; па-польску: Duninowie, Łabędzi) — адзін з найстарэйшых польскіх шляхецкіх родаў, першыя карыстальнікі гербу Лебедзь.
Дуніны | |
Duninowie | |
Герб Лебедзь у Баранаве Сандамерскім | |
Краіна паходжаньня | Польшча |
---|---|
Прызнаныя ў | Польшча |
Першы з роду | Пётар Уластовіц |
Адгалінаваньне роду | Дуніны-Мадлішэўскія, Карвацкія ды інш. |
Паходжаньне
рэдагавацьЗаснавальнік роду — ваявода й дарадца караля Баляслава Крывавуснага Пётар Уластовіц, сын Вільгельма Швэна, дацкага шляхціча пры двары Эрыка Цёмнага, жанатага з дацкай прынцэсай. Ягоная постаць абрасла легендамі, што апісваюць ягоную мужнасьць і багацьце. Ян Длугаш піша, што Пётар нібы прыбыў са сваім скарбам з Даніі й менавіта адтуль паходзіць прозьвішча Дунін (па-польску: duński — «дацкі») і герб «Лебедзь» («Швэна» — варыянт слова «лебедзь» па-дацку).
Аднак гэтую легенду не пацьвярджае аніводная іншая крыніца. Апроч таго вядома, што бацька Пятра — Уласт здаўна жыў у Сілезіі, дзе валодаў вялікімі ўладаньнямі. Разьмяшчэньне гэтых маёнткаў (гара Сьленжа, абтокі Олбін, Пясэк і Оструў Тумскі ўва Ўроцлаве) прыводзіць некаторых дасьледчыкаў да думкі, што гэты род паходзіць ад князёў з племя сьлянзянаў. Сам Пётар не ўжываў ані прозьвішча Дунін, ані гербу Лебедзь. Толькі ў XIV ст. нашчадкі Пятра ўзялі прозьвішча Дунін, што, верагодна, паходзіць ад імя Дамінік: Домін — Донін — Дунін. Гэтая вэрсія пра паходжаньне прозьвішча спрыяе сцьвярджэньню пра дацкае паходжаньне. Тады ж гербавым знакам роду стаў белы лебедзь у чырвоным полі.
Мінуўшчына
рэдагавацьУ 1172 прадстаўнікі роду, верагодна, бралі ўдзел у выгнаньні князя Баляслава Высокага, бо пры ягоным вяртаньні на сталец з дапамогай імпэратара Фрыдрыха Барбаросы яны былі выгнаныя зь Сілезіі. Аселі ў Малой Польшчы, дзе ў XII—XIV стст. зноў сталі ўплывовым і вельмі разгалінаваным родам. Пазьней расьсяліліся ў Сандамерскім і Кракаўскім ваяводзтвах, у Мазавецкім княстве й Куявіі.
Ад таго ж часу прадстаўнікі шматлікіх галінаў роду пачалі дадаваць да свайго прыдомку разнастайныя прыдомкі, перш за ўсё ад назоваў іхных галоўных сялібаў. Гэтак зьявіліся Дуніны-Сульгастоўскія (з Сульгастова), Дуніны-Баркоўскія (з Барковіцаў), Дуніны-Казіцкія (з Козіцаў), Дуніны-Карвіцкія (з Карвіцаў) і іншыя. Тады ж зьявіліся й Дуніны-Шпоты (Шпатанскія), Дуніны-Вансовічы, другая частка прозьвішча якіх паходзіць ад імёнаў найбольш вядомых прадстаўнікоў роду.
З пачаткам заключэньня ўніяў між Польшчай і ВКЛ Дуніны зьявіліся й на Літве. Гэтак, пры падпісаньні Гарадзельскае вуніі сваю пячатку на дакумэнце паставіў Дзерслаў са Скжына, які прыняў да свайго роду й гербу Ґалімунта.
Адна з галінаў Дуніных паступіла ў расейскае падпарадкаваньне пасьля захопу Смаленску (1655). Іншая, што паходзіць ад Мікалая, кашталяна Палянэцкага (1680), перасялілася ў Масковію ў 1702 годзе.
Зь цягам часу Дуніны страцілі сваё значэньне, багацьце й магутнасьць. Сёньня існуе Таварыства роду Дунінаў, сябры якога сустракаюцца на штогадовых зьездах.
Радавод
рэдагавацьУлост (Уласт)
- Пётар Уластовіц (каля 1080—1153), ваявода, ж. — Марыя (?-1149), д. чарнігаўскага князя Алега
- Вшэбур, ж. — 1146 сястра комэса Стэфана?
- Пётар Стары са Стжэльны (?-1196)
- Крыстын, ж. — 1) NN з роду Адравонжаў; 2) NN, дачка Грота з роду Равічаў
- (ад 1 шлюбу) Кжэслаў
- N-(Крыстын) (?-1297)
- Мікалай зь Пётркава
- Крыстын з Дамуёвіцаў (?-1354)
- Петраш, заснавальнік Дамуёўскіх і Дунінаў-Карвіцкіх
- Уладзімеж са Смагажэва
- Мецлаў (?-1388)
- Уладзімеж Вонс Ванч, заснавальнік Дунінаў-Вансовічаў
- Ота са Скжынску
- Мсьцівой
- Кжцента (Крыстын)
- Крыстын з Дамуёвіцаў (?-1354)
- Мікалай зь Пётркава
- Дабеслаў з Касьцёлу
- Кляра (Крайна)
- N-(Крыстын) (?-1297)
- (ад 2 шлюбу) Вшэбур са Скжынску
- Мікалай са Скжынску
- Кжэслаў з Лавічка
- (ад 1 шлюбу) Вшэбур з Кльвова
- Божуй зь Нінкава
- Донін зь Мянчына
- Донін з Краёва (?-1423), ужыў герб Лебедзь
- Павал
- Станіслаў
- Донін з Краёва (?-1423), ужыў герб Лебедзь
- Станіслаў
- (ад 1 шлюбу) Бажывой з Кльвова
- (ад 2 шлюбу) Пётар з Барковіц (?-1364)
- Пётар са Сьвянтога (?-1382/1385)
- Крыстын са Сьвянтога, ж. — Катажына
- Донін
- Пётар Дунін з Праўкавіц (каля 1415—1484)
- Пётар зь Мянчына
- Крыстын са Сьвянтога, ж. — Катажына
- Крыстын (?-каля 1410), ужыў герб Лебедзь
- Донін з Вуграў (?-1441)
- Кжэслаў
- Мецлаў з Барковіцаў (?-каля 1410)
- Ота зь Мешчава (?-1400/1408)
- Анджэй з Боркавіц
- Ян
- Пётар зь Мянчына й Страшына
- Анджэй з Боркавіц
- Пётар са Сьвянтога (?-1382/1385)
- (ад 2 шлюбу) Мецлаў зь Мянчына
- Вшэбур са Скжынску, Мянчынка й Кавячына
- (ад 1 шлюбу) Вшэбур з Кльвова
- Крыстын
- (ад 2 шлюбу) Пётар Дунчык
- (ад 1 шлюбу) Кжэслаў
- Крыстын, ж. — 1) NN з роду Адравонжаў; 2) NN, дачка Грота з роду Равічаў
- Крыстын (?-1161)
- Ота (?-1161)
- Ота зь Вяжбіцы
- Вшэбур
- Пётар Стары са Стжэльны (?-1196)
- Сьвентаслаў Канстанцін
- Пётар Дунін (?-1198), арцыбіскуп гнезьненскі
- Уладзімеж
- Леонард (?-1203)
- Ідзі (1126-?)
- Агаф’я (?-1176), м. — 1145 Якса зь Мехава (?-1176)
- Бэатрыча (?-1193)
- Вшэбур, ж. — 1146 сястра комэса Стэфана?
Адгалінаваньні роду Дунінаў
рэдагавацьДуніны-Баркоўскія (Вінцэнт, Францішак, Тытус, Генрык, Станіслаў атрымалі 12 кастрычніка 1818 графскі тытул у Астрыйскай імпэрыі, пацьверджаны ў Царстве Польскім 27 траўня 1821), Дуніны-Бжазінскія, Дуніны-Вансовічы (1824 графы ў Царстве Польскім), Дуніны-Вольскія, Дуніны-Ґазьдзікоўскія, Дуніны-Ґалавінскія, Дуніны-Гатніцкія, Дуніны-Глушынскія, Дуніны-Дамуёўскія, Дуніны-Жухоўскія, Дуніны-Збажынскія, Дуніны-Карвіцкія, Дуніны-Кжаслаўскія, Дуніны-Кжчаноўскія, Дуніны-Кунінскія (Кунінскія), Дуніны-Лабемцкія, Дуніны-Ліпскія, Дуніны-Любсінскія, Дуніны-Мадлішэўскія, Дуніны-Марцінкевічы, Дуніны-Мячынскія, Дуніны-Пжысталоўскія, Дуніны-Раескія, Дуніны-Русіноўскія, Дуніны-Рускоўскія, Дуніны-Скжынскія, Дуніны-Смашэўскія, Дуніны-Стжашкоўскія, Дуніны-Сулґастоўскія, Дуніны-Суліґастоўскія, Дуніны-Шпоты, Дуніны-Ястжэмбскія, Карвацкія
Глядзіце таксама
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьДуніны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў