Юзаф Ахілес Пухала

каталіцкі сьвятар

Юзаф Ахілес Пуха́ла (па-польску: Józef Achilles Puchała, 18 сакавіка 1911, в. Касіна, Падкарпацкае ваяводзтва — 19 ліпеня 1943, Баравікоўшчына) — каталіцкі сьвятар, канвэнтуальны францішканін з кляштару айцоў францішканаў ў Івянцу. Бласлаўлёны Каталіцкага касьцёлу.

Юзаф Ахілес Пухала
Дзейнасьцьманах жабрацкага ордэна
Нарадзіўся18 сакавіка 1911(1911-03-18)[1]
Памёр19 ліпеня 1943(1943-07-19)[1] (32 гады)
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Юзаф Пухала ўступіў у закон 21 верасьня 1927 году ўзяўшы імя Ахілес, пасьвечаны ў законьнікі 28 верасьня 1928 году, пасьвечаны ў сьвятары 5 сьнежня 1936 году. Працаваў вікарыям парафіі ў Гародне, пасьля ў Івянцы і ў Пяршаях.

У час Другой сусьветнай вайны, падчас карнай апэрацыі «Герман» пасьля паўстаньня ў Івянцы (19 ліпеня 1943 г.) у вёсцы Баравікоўшчына фашыстамі было зьняволена каля 300 жыхароў мястэчка Пяршаі. Іх усіх зьбіраліся забіць. Ён далучыўся да людзей разам з ксяндзом Германам Стэмпеням, сказаўшы:

«Пастухі не могуць пакінуць вернікаў!»

У выніку з усіх арыштаваных былі забітыя толькі два сьвятары, потым гэстапа спаліла іх целы ў хляве. Затрыманых людзей адпусьцілі.

Сьвятарам гестапаўцы выкалалі вочы, вырвалі языкі, зьбілі дротам і прывезьлі ў гумно, наклалі дрэва і спалілі. Пазьней мясцовыя людзі знайшлі попел і косткі забіты і пазналі іх па мэдальёнам і крыжыкам[2].

Месца расстрэлу забітых у Баравікоўшчыне было адзначана капліцай-сьвятыняй. Парэшткі пакутнікаў цяпер знаходзяцца ў рэліквіярыі ў касьцёле сьв. Юрыя ў Пяршаях.

Сьвятары-пакутнікі праявілі гераічную любоў да людзей, якіх выратавалі сваёй сьмерцю, таму а. Стэмпень і а. Пухала Папа Ян Павал II бэатыфікаваў разам зь іншымі 108 пакутнікамі Другой сусьветнай вайны.

  1. ^ а б Achilles Puchała // GCatholic.org — 1997.
  2. ^ Галгофа пяршайскіх ксяндзоў, Працоўная слава, 18.07.2013

Літаратура

рэдагаваць
  • Oprac. Ewa Tarnasiewicz-Klimowska, ZE WZGÓRZA…, Nr 129, czerwiec 2005, Błogosławieni męczennicy franciszkańscy ISSN 1505-974X.
  • Marek Darul, ks. Tomasz Kaczmarek: Błogosławiony Ojciec Achilles Puchała. Męczennicy 1939—1945. Zeszyt 72. Włocławek: Wydawnictwo Duszpasterstwa Rolników, 2001.