Эстудыянтэс Ля-Плята

аргентынскі футбольны клюб
(Перанакіравана з «Эстудыянтэс дэ ля Плята»)

«Эстудыя́нтэс» (па-гішпанску: Estudiantes) — аргентынскі футбольны клюб з гораду Ля-Плята, які належыць да аглямэрацыі Вялікага Буэнас-Айрэсу. Клюб гуляе ў Прафэсійнай футбольнай лізе, дзе праводзіць большую частку сваёй гісторыі. Клюб зьяўляецца адным з самых пасьпяховых у Аргентыне, менавіта ён у 1967 годзе стаў першым чэмпіёнам краіны зь ліку камандаў, якія не адносяцца да гэтак званай «Вялікай пяцёркі». Асноўным супернікам клюбу ёсьць каманда «Хімнасія і Эсгрыма», менавіта зь якой выйшлі незадаволеныя гульцы і заўзятары і стварылі клюб «Эстудыянтэс». Матчы паміж гэтымі супраціўнікамі носяць назву Дэрбі Ля-Пляты.

Эстудыянтэс
Поўная назва Club Estudiantes de La Plata
Заснаваны 4 жніўня 1905
Горад Ля-Плята, Аргентына
Стадыён Сьюдада-дэ-Ля-Плята
Умяшчальнасьць: 53 000
Прэзыдэнт Хуан Сэбастыян Вэрон[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прафэсійная футбольная ліга
 · 2023 5 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
estudiantesdelaplata.com (гішп.)

Акрамя футбольнай каманды клюб мае каманды па баскетболе, гандболе, хакеі на траве, гольфе, валейболе, дзюдо і плаваньні.

Гісторыя

рэдагаваць

У 1905 годзе група футбалістаў і заўзятараў з клюбу «Хімнасія і Эсгрыма» вырашыла сысьці і ўтварыць уласны футбольны клюб, пасьля таго як кіраўніцтва клюбу праігнаравала футбольнай сэкцыяй клюбу, закрыўшы футбольныя палі. Па стварэньні клюбу ўвага надавалася футболу, але цягам дзесяцігодзьдзяў зьявіліся сэкцыі па баскетболе, гандболе, хакеі на траве, тэнісе, плаваньні і гольфе.

Дасягненьні

рэдагаваць
Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Фабрысьё Якавіч 2002
2   Аб Факунда Радрыгес 2000
4   Аб Сант’яга Флёрэс 2001
5   ПА Сант’яга Аскасыбар 1997
6   Аб Фэдэрыка Фэрнандэс 1989
7   ПА Хасэ Соса (капітан) 1985
8   ПА Габрыель Нэвэс 1997
9   Нап Гвіда Карыльлё 1991
10   Нап Паблё П’яцьці 1989
12   Бр Матыяс Мансыльля 1996
13   Аб Гастон Бэнэдэцьці 2001
14   Аб Сэбастыян Басэльлі (ар. Р. Плэйт) 2003
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
15   Аб Сант’яга Арсамэндыя 1998
16   Нап Маўра Мэндэс 1999
17   ПА Хавіер Альтамірана 1999
18   Нап Эдвін Сэтрэ 1998
19   Нап Алексіс Маньёма 2003
20   Аб Эрык Мэса 1999
22   ПА Энса Пэрэс 1986
23   Нап Люсіяна Хімэнэс 2000
24   ПА Баўтыста Кацюбінскі 2001
26   Аб Люсіяна Лёля 1987
31   Аб Раман Гомэс 2004
32   Нап Тыяга Палясіяс 2001

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць