Энса Пэрэс

аргентынскі футбаліст

Э́нса Нікаля́с Пэ́рэс (па-гішпанску: Enzo Nicolás Pérez; нарадзіўся 22 лютага 1986, Майпу, Аргентына) — аргентынскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Рывэр Плэйт» і нацыянальнай зборнай Аргентыны.

Энса Пэрэс
Enzo-Pérez-EstudiantesLP-2010.JPG
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 лютага 1986(1986-02-22)[1] (34 гады)
Майпу, Мэндоса, Аргентына
Рост 175 см
Вага 65 кг
Пазыцыя ўінгер
Клюбная інфармацыя
Клюб Рывэр Плэйт
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2007
2007—2011
2011—2015
2012
2015—2017
2017—
Гадой-Крус
Эстудыянтэс
Бэнфіка
Эстудыянтэс (арэнда)
Валенсія
Рывэр Плэйт
32 (5)
119 (14)
70 (9)
14 (0)
61 (0)
52 (0)
Зборныя
2009— Аргентына 26 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
8 сакавіка 2020.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
30 чэрвеня 2018.

Кар’ераРэдагаваць

КлюбнаяРэдагаваць

Пачаў кар’еру выступамі за мясцовы клюб «Дэпартыва», за які гуляў ягоны бацька. Прафэсійна займацца пачаў у клюбе «Гадой-Крус», за які забіў першы гол каманды ў найвышэйшым дывізіёне. У 2007 годзе прыяднаўся да клюбу «Эстудыянтэс».

8 чэрвеня 2011 году гулец перайшоў у склад партугальскай «Бэнфікі». Сума пераходу склала паводле чутак, каля 5,5 млн эўра[2]. Пасьля сур’ёзнай траўмы калена атрыманай у адборачным матчы Лігі чэмпіёнаў, Пэрэс быў аддадзены ў арэнду назад у «Эстудыянтэс», дзе выступаў на працягу шасьці месяцаў[3]. Пазьней вярнуўся ў партугальскі клюб, дзе стаў асноўным гульцом цэнтру паўабароны, гуляючы на гэтай пазыцыі разам зь Неманьем Мацічам.

Ягоныя выступы прыцягнулі ўвагу іншых клюбаў, а галоўны трэнэр «Бэнфікі» Жоржы Жэзуш назваў Пэрэса мозгам каманды, якога цяжка будзе замяніць[4]. 6 ліпеня 2014 году Энса быў прызнаны найлепшым гульцом сэзону партугальскае лігі[5].

2 cтудзеня 2015 году «Валенсія» падпісала Пэрэса за 25 млн эўра[6]. Дэбют гульца прыпаў на хатнюю перамогу «кажанаў» у матчы супраць мадрыдзкага «Рэалу» (2:1).

МіжнароднаяРэдагаваць

У нацыянальнай зборнай Аргентыны дэбютаваў 30 верасьня 2009 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Ганы, які скончыўся перамогай аргентынцаў зь лікам 2:0.

ДасягненьніРэдагаваць

«Эстудыянтэс»:

«Бэнфіка»:

«Рывэр Плэйт»:

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Энса Пэрэссховішча мультымэдыйных матэрыялаў