Байна
рака ў Беларусі
Байна́ — рака ў Чашніцкім і Лепельскім раёнах Віцебскай вобласьці Беларусі, правы прыток Эсы (басэйн Дзьвіны). Даўжыня 17 км. Плошча вадазбору 100 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,4‰.
Байна | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля вёскі Дабрамысьлі |
Вусьце | Эса |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Віцебская вобласьць |
Даўжыня | 17 км |
Плошча басэйну | 100 км² |
Нахіл воднай паверхні | 2,4 ‰ |
Пачынаецца каля вёскі Дабрамысьлі Чашніцкага раёну, цячэ ў межах Вушацка-Лепельскага ўзвышша. Упадае ў Эсу каля вёскі Валатоўкі Лепельскага раёну[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 51
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 51