Эйман (Айман), Эйхман — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Eimann
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Eich + Mann
Іншыя формы
Варыянт(ы) Эйхман, Айман
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Эйман»

Паходжаньне

рэдагаваць

Эйман або Айман, Эйхман або Айхман (Eimann, Eichmann) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -эйх- (-эй-) (імёны ліцьвінаў Эйгерд, Эйгінт, Эймунт; германскія імёны Eygerd, Eigint, Eymunt) паходзіць ад гоцкага agi 'лязо, булат, меч'[2], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna[3], германскага man 'чалавек'[4].

У Прусіі бытавала імя Эйман: Eyman (1387 год)[5]. У 1632 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Fabianus Ehmannus, Mariaeburgensis Borussus[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Ивашъко Еймановичъ, дворанинъ господарски (1 траўня 1528 году)[7]; Rozalia Ajmanowicz (1846 год)[8].

Носьбіты

рэдагаваць

Эймановічы (Ejmanowicz) — прыгонныя зь вёскі Компаў (Троцкі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[9].

Эйхманы (Ejchman) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[10].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Heintze A. Die deutschen Familien-Namen, geschichtlich, geographisch, sprachlich. — Halle, 1903. S. 96, 130.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 167.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  5. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 27.
  6. ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 337.
  7. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 40.
  8. ^ Niemonajcie, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  9. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 390.
  10. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 478.