Эрык Дурм
Эрык Дурм (па-нямецку: Erik Durm; нарадзіўся 12 траўня 1992 году, Пірмазэнс, Нямеччына) — колішні нямецкі футбаліст, які выступаў на пазыцыі нападніка. З сэзону 2013—2014 году Юрген Клёп з прычыны траўмаў крайніх абаронцаў быў вымушаны паспрабаваць на гэтай пазыціі Эрыка Дурма, дзе ён пасьпяхова зайграў, час ад часу падмяняючы Лукаша Пішчка й Марсэля Шмэльцэра.
Эрык Дурм | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 12 траўня 1992[1][2] (32 гады) | |
Рост | 183 см | |
Вага | 73 кг | |
Пазыцыя | скрайні абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2011—2012 2012—2013 2013—2018 2018—2019 2019—2022 2022—2023 |
Майнц II Барусія Дортмунд II Барусія Дортмунд Гадэрсьфілд Таўн Айнтрахт Франкфурт Кайзэрсьляўтэрн |
33 (13) 30 (2) 64 (2) 28 (0) 37 (1) 31 (0) |
Зборныя | ||
2014 | Нямеччына | 7 (0) |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьПасьпяхова гуляў за другую каманду «Майнцу 05», за якую правёў 33 матчы й забіў 13 галоў, пасьля чаго перабраўся ў клюб «Барусія Дортмунд». Сэзон 2012—2013 правёў у другой камандзе «Барусіі» — «Барусія Дортмунд II».
Летам 2013 году быў вызваны ў галоўную каманду, за якую 8 ліпеня 2013 году дэбютаваў у таварыскім матчы з клюбам «Магдэбург» і ў гэтай жа гульні забіў гол.
Міжнародная
рэдагавацьПасьпяхова прадстаўляе юнацкую зборную Нямеччыны (да 19), за якую правёў 2 матчы й забіў 2 галы. З 2013 году стаў выступаць за маладзёвую зборную Нямеччыны (да 21). З 2014 году стаў выступаць за нацыянальную зборную Нямеччыны.
Дасягненьні
рэдагаваць«Барусія»:
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2017
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2013, 2014
«Айнтрахт»:
- Пераможца Лігі Эўропы: 2022
Нямеччына:
- Чэмпіён сьвету: 2014
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на афіцыйным сайце Фэдэрацыі футбола Нямеччыны
- Профіль на сайце Weltfussball.de
- Профіль на сайце fussballdaten.de
- Профіль на сайце Kicker.de