Эрд
Эрд[1] — пасёлак у Беларусі. Уваходзіць у склад Шчадрынскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 2 чал. (2010). Знаходзіцца за 46 км на захад ад места Жлобін, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Бераг (лінія Бабруйск — Жлобін), за 129 км ад Гомелю.
Эрд | |
трансьліт. Erd | |
Першыя згадкі: | XIX ст. |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жлобінскі |
Сельсавет: | Шчадрынскі |
Насельніцтва: | 2 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2334 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°53′40.8″ пн. ш. 29°36′8.2″ у. д. / 52.894667° пн. ш. 29.602278° у. д.Каардынаты: 52°53′40.8″ пн. ш. 29°36′8.2″ у. д. / 52.894667° пн. ш. 29.602278° у. д. |
± Эрд |
На захадзе Шчадрыскі канал, на ўсходзе гідралягічны заказьнік «Дубоўка». Транспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Гомель. Будынкі драўляныя, сядзібнага тыпу.
Гісторыя
рэдагавацьВыяўленыя археолягамі курганны магільнік (116 насыпаў за 250 м на захад ад мястэчка), курганны магільнік зь мясцовай назвай «напалеонаўскія капцы» (27 насыпаў за 1,5—2 км на паўночны ўсход ад мястэчка), курганны магільнік (55 насыпаў, за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад мястэчка) сьведчаць пра засяленьне гэтых месцаў з даўніх часоў.
Пачатак сучаснаму мястэчку паклала сядзіба, заснаваная ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя. Ад яе захаваліся ліпавыя алеі і рэшткі закінутага саду. Напачатку 1920-х гадоў сюды перасялілася частка жыхароў з суседніх вёсак. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу імя К. Я. Варашылава (цэнтар — вёска Шчадрын).
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1959 — 52 жыхары (паводле перапісу); 1999 — 5 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 3 гаспадаркі, 4 жыхары[2]; 2010 — 2 жыхары
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 171
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.