WorldCat
WorldCat — зводны сусьветны электронны каталёг, найбуйнейшая бібліяграфічная база зьвестак, якая налічвае больш за 240 млн запісаў аб усіх відах твораў 470 мовамі сьвету (на 2011 год). База ствараецца сумеснымі намаганьнямі больш чым 72 000 бібліятэкаў з 171 краіны сьвету ў рамках арганізацыі «OCLC»[2][3].
WorldCat | |
Тып | Вэб-сайт |
---|---|
Даступныя мовы | некалькі моваў[d] |
Уладальнік | Он-лайнавы кампутарны бібліятэчны цэнтар[d] |
Пачатак працы | 1967 |
Рэйтынг Alexa | 5234[1] і 3756[1] |
worldcat.org |
Стварэньне адкрытага рэсурсу «WorldCat.org» было ініцыяванае «OCLC» у мэтах папулярызацыі рэсурсаў камэрцыйнага доступу. Першапачаткова была распрацаваная праграма «Open WorldCat» (адкрыты сусьветны электронны каталёг), якая функцыянуе як дадатковы сэрвіс папулярных пошукавых сыстэм Інтэрнэту «Google», «Yahoo», а таксама кнігагандлёвых, адукацыйных і бібліяграфічных сайтаў «Amazon.com», «Ask.com», «Biblio», «Eric», «HCI Bibliography».
З жніўня 2006 году стаў магчымы свабодны доступ да пошуку ў гэтай базе зьвестак з вэб-старонкі worldcat.org. WorldCat дазваляе шукаць кнігі, музычныя дыскі, відэазапісы і даступныя для запампоўкі аўдыёкнігі. У выніках пошуку можна атрымаць цытаты з спасылкамі на арыгіналы артыкулаў, дакумэнты і фатаграфіі, а таксама лічбавыя вэрсіі рэдкіх аб’ектаў, недаступных шырокай публіцы.
Пошук у «WorldCat.org» можа ажыцьцяўляцца толькі ў двух варыянтах. Для гэтага выкарыстоўваюцца формы «Простага пошуку» (Search for an item) і «Пашыранага пошуку» (Advanced Search).
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б https://www.alexa.com/siteinfo/worldcat.org
- ^ «OCLC» — Online Computer Library Center Статыстыка Worldcat (анг.)
- ^ WorldCat — найбуйнейшая ў сьвеце бібліяграфічная база зьвестак
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная вэб-старонка (анг.)
- WorldCat Identities (анг.)
- Апісаньне адкрытай праграмы «WorldCat» (анг.)