Энгель (Енгель), Ангель (Янгель, Янгайла) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Engela
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Enno + Gelo
Іншыя формы
Варыянт(ы) Енгель, Янгель, Янгайла
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Энгель»

Паходжаньне

рэдагаваць

Енгела, Ангел або Ангала, пазьней Энгель (Engela, Angelus, Angala, Engell) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова ан- (эн-) (імёны ліцьвінаў Энель, Янвін, Ангот; германскія імёны Enilo, Anoin, Angodus) паходзіць ад гоцкага *ana[2], стараверхненямецкага ano 'дзед, продак'[3], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[4]. Таксама існуе іменная аснова ангел- (энгел-), якая паходзіць ад германскага Angil 'племя англаў'[5].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Engelbert (Engilbert), Engelger (Engilger), Engelradis[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Jangiel (1670 год)[7]; Katarzyna Jangielewicz (1747 год)[8]; Wilhelmina Angiel (1801 год)[9].

Носьбіты

рэдагаваць

Энгелевічы (Engielewicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[10].

Енгелевічы (Jengielewicz) гербу Ястрабец[11] — літоўскі шляхецкі род[12] з Ашмянскага павету[13].

Янгайловічы (Jągajłowicz) — літоўскі шляхецкі род[14].

На 1900—1903 гады існаваў засьценак Энгелішкі ў Вількамірскім павеце Ковенскай губэрні[15][16].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 108.
  2. ^ A // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 35.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 6.
  6. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 6, 202.
  7. ^ Bystroń J. Nazwiska polskie. — Lwów, 1936. S. 283.
  8. ^ Birże, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  9. ^ Abele, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  10. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 267.
  11. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 3. — Rzeszów, 2001. S. 224.
  12. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Е, Згуртаваньне беларускай шляхты
  13. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 175.
  14. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 6. — Warszawa, 1936. S. 199.
  15. ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 472.
  16. ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 169.