Энель (Аніла) — мужчынскае імя.

Enilo
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Enno + суфікс з элемэнтам -л- (-l-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Аніла
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Энель»

Паходжаньне

рэдагаваць

Аніла, Анела або Эніла (Anilo, Anelo, Enilo[a]) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова ан- (эн-) (імёны ліцьвінаў Янвін, Ангот, Улеб; германскія імёны Anoin, Angodus, Uleifr) паходзіць ад гоцкага *ana[2], стараверхненямецкага ano 'дзед, продак'[3].

У Прусіі бытавала імя Jannell (1540 год)[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: людем нашыхъ тягълыхъ… а Богдана, а Енеля, а Радивила Сиртовтовичовъ (10 чэрвеня 1511 году)[5]; люди… Наруша a Енеля Сташевичовъ[6]; люди… Енель Евъневичъ (10 лістапада 1542 году)[7]; подданых… Пацъка Енелевича (22 лістапада 1555 году)[8]; слугу Ивана Енелевича (1567 год)[9]; Władysław Anniłłowicz (1792 год)[10].

Носьбіты

рэдагаваць

Аніловіч (Anilowicz) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[11].

  1. ^ Паводле назвы мясцовасьці Enilingun
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 100.
  2. ^ A // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 35.
  4. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925.S. 39.
  5. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 74.
  6. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 15 (1528—1538). — Vilnius, 2002. P. 149.
  7. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 27 (1541—1542). — Vilnius, 2016. P. 124.
  8. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 248 (34) (1554—1556). — Vilnius, 2018. P. 134.
  9. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1203.
  10. ^ Bolsie, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  11. ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 1. — Vilnius, 1985. P. 107.