Эмілі Грын Болч (анг. Emily Greene Balch, 8 студзеня 1867, Бостан, Масачусэтс, ЗША — 9 студзеня 1961) — амэрыканскі эканаміст, пацыфіст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1946) разам з Джонам Рэлеем Мотам.

Эмілі Грын Болч
Дата нараджэньня 8 студзеня 1867(1867-01-08)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 9 студзеня 1961(1961-01-09)[1][2][3][…] (94 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак эканамістка, пэдагог, прафэсарка ўнівэрсытэту, сацыёляг, прафсаюзны дзяяч, журналістка, пацыфістка, пісьменьніца
Навуковая сфэра эканоміка
Месца працы
Сябра ў Міжнародная жаночая ліга за мір і свабоду[d]
Бацька Francis Vergnies Balch[d]
Узнагароды
Нобэлеўская прэмія міру
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія

рэдагаваць

Эмілі Грын Болч была другім дзіцем у сям’і Фрэнсыса Вэрн’е Болча — паважанага адваката і пэдагога. У 1889 годзе яна скончыла коледж Брын Марта, пасьля чаго на працягу двух гадоў вучылася ў Парыжы ў Сарбоне, дзе прадставіла дасьледаваньне, прысьвечанае падтрымцы бедных слаёў Францыі. Па вяртаньні ў ЗША, яна працягнула сваё навучаньне ў Гарвардзкім унівэрсытэце і ўнівэрсытэце Чыкага. Завяршыла сваю адукацыю яна ў 1896 годзе ў Бэрлінскім унівэрсытэце.

Падчас Другой сусьветнай вайны яна прымала ўдзел у дапамозе бежанцам. Атака на Пэрл-Гарбар 1941 году зьмяніла меркаваньне Болч з нагоды нэўтралітэту ЗША і яна падтрымала ўступленьне краіны ў вайну. Пасьля Атамнай бамбардзіроўкі Хірасімы і Нагасакі яна выказвалася за забарону ядзернай зброі.

  1. ^ а б Emily Greene Balch // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б Emily Greene Balch // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ а б Emily Greene Balch // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  4. ^ BALCH, Emily Greeneencyclopedia.com, 2018.
  5. ^ Find a Grave (анг.) — 1996.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Эмілі Грын Болчсховішча мультымэдыйных матэрыялаў