Чыкагаўскі ўнівэрсытэт

Чыка́гаўскі ўнівэрсытэ́т (па-анґельску: University of Chicago) — прыватны навукова-дасьледчы ўнівэрсытэт у Чыкага, штат Іліной. Ягоны галоўны кампус месьціцца ў раёне Гайд-парку Чыкага[7][8]. Унівэрсытэт стабільна ўваходзіць да ліку найлепшых унівэрсытэтаў у сьвеце[9][10][11][12], і ёсьць адным з самых найпапулярных у ЗША[13][14][15]. Фактычна ўнівэрсытэт складаецца з студэнцкага каледжу і пяці дасьледчых цэнтраў. Навучальная ўстанова дадаткова мае кампусы і цэнтры ў Лёндане, Парыжы, Пэкіне, Дэлі і Ганконгу[16][17]. Навукоўцы ўнівэрсытэту згулялі важную ролю ў разьвіцьці многіх акадэмічных дысцыплінаў, у тым ліку эканомікі, права, літаратурнай крытыкі, матэматыкі, фізыкі, рэлігіі, сацыялёгіі і паліталёгіі[18][19][20]. Мэталюргічная лябараторыя ў Чыкага падрыхтавала ўстаноўку «Чыкагаўскі касьцёр-1», з дапамогай якой упершыню ў гісторыі была выкананая чалавекам ланцуговая ядзерная рэакцыя[21]. Посьпех у хіміі прывёў да радыявуглероднай рэвалюцыі, дзякуючы якой зьявіўся новы падыход да датаваньня старажытных прадметаў[22]. Унівэрсытэцкае выдавецтва ёсьць найбуйнейшым сярод падобных у ЗША[23]. Выпускнікі ўстановы шматкроць разоў былі уганараваныя Нобэлеўскай ды іншымі прэміямі.

Чыкагаўскі ўнівэрсытэт
University of Chicago
Выява лягатыпу
Лягатып
Заснаваны 1890
Колькасьць пэрсаналу
  • 2350 чал.
Месцазнаходжаньне
Краіна
Знаходзіцца ў складзе Кааліцыя выдавецкіх і акадэмічных рэсурсаў[d][2], Цэнтар для навуковых бібліятэк[d][3], Кааліцыя сеткавай інфармацыі[d][4], Кансорцыюм асацыяцыяў сацыяльных навук[d][5] і arXiv[d][6]
Вэб-сайт uchicago.edu(анг.)

Крыніцы Рэдагаваць

  1. ^ Global Research Identifier Database (анг.) — 2015.
  2. ^ https://sparcopen.org/who-we-are/members/
  3. ^ http://www.crl.edu/membership/members
  4. ^ https://web.archive.org/web/20200122180935/https://www.cni.org/about-cni/membership/members
  5. ^ https://www.cossa.org/members/
  6. ^ Our Members / Tier 3
  7. ^ «University of Chicago». Encyclopedia of Chicago.
  8. ^ «About the University». The University of Chicago.
  9. ^ «University of Chicago». Times Higher Education (THE).
  10. ^ «University of Chicago Ranking 2019—2020». Center for World University Rankings (CWUR).
  11. ^ «University of Chicago Rankings». Top Universities.
  12. ^ «University of Chicago — US News Best Global Universities». U.S. News & World Report.
  13. ^ Wong, Alia (10.04.2019). «College-Admissions Hysteria Is Not the Norm». The Atlantic.
  14. ^ Smith, Justin. «Acceptance Rate Drops to Record Low 5.9 Percent for Class of 2023». Chicago Maroon.
  15. ^ Hoover, Eric. «An Ultra-Selective College Dropped the ACT/SAT. And Then What?». The Chronicle of Higher Education.
  16. ^ «UChicago Global». The University of Chicago.
  17. ^ «Downtown Campus — Gleacher Center». The University of Chicago Booth School of Business.
  18. ^ «History of Law and Economics». University of Montreal.
  19. ^ «The Chicago School». Britanica Academic Edition.
  20. ^ Hanson, John Mark. «Building the Chicago School». American Political Science Association (APSA).
  21. ^ Angelo, Joseph A. (November 30, 2004). «Nuclear Technology». Greenwood Press. — С. 1. — ISBN 1-57356-336-6.
  22. ^ «Radiocarbon Dating». American Chemical Society.
  23. ^ «Duffy is named Director of the University Press». The University of Chicago Chronicle.

Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць