Эмбраэр-195

бразыльскі пасажырскі самалёт
Самалёт 2-га пакаленьня «Каралеўскай авіякампаніі» (2021 год, Амстэрдам)
«Эмбраэр-195»
Прызначэньне: пасажырскі 
Першы палёт: 19 лютага 2002 (22 гады таму) 
Пачатак эксплюатацыі: 22 верасьня 2006 (18 гадоў таму) 
Вытворца: «Бразыльскае прадпрыемства паветраплаваньня» 
Характарыстыкі
Колькасьць пасажыраў: 120 чал
Крэйсэрская хуткасьць: 870 км/г
Максымальная хуткасьць: 870 км/г
Далёкасьць палёту: 4815 км
Даўжыня разьбегу: 1805 м
Даўжыня прабегу: 1290[1] м
Памеры
Даўжыня: 41,6 м
Вышыня: 10,8 м
Размах крыла: 35,1[2] м
Маса
Макс. узлётная: 61,5 т
Макс. пасадкавая: 54 т
Сілавая ўсталёўка
Рухавікі: «Прат і Ўітні ПЎ1921Г» 
Цяга (магутнасьць): 22 550 фунтаў[3] (10 228 кг) 
Запас палівы: 13,69 т

«Эмбраэр-195» — бразыльскі пасажырскі вузкафюзэляжны самалёт, створаны ў 2002 годзе.

29 сакавіка 2017 году прайшлі першыя выпрабаваньні самалёта 2-га пакаленьня з ацэнкай аўтапілёта і аддаленага ручнога кіраваньня. 15 красавіка 2019 году той самалёт атрымаў лётнае пасьведчаньне ў ЗША і Эўразьвязе[2]. Вырабляўся ў трох канфігурацыях: 1) на 120 месцаў у трох клясах па 31 (84 месцы), 34 (34 месцы) і 36 (12 месцаў) цаляў; 2) на 132 месцы па 31-й цалі; 3) на 146 месцаў па 28 цаляў[1].

На 2023 год самалёты «Эмбраэр-195» складалі 1/3 паветранага флёту «Белавіі», зь іх большасьць была 1-га пакаленьня.

Беларусь

рэдагаваць

18 красавіка 2014 году кіраўнік «Белавіі» Анатоль Гусараў і старшыня Банку разьвіцьця Беларусі Сяргей Румас падпісалі дамову аб крэдытнай лініі ў 52 млн даляраў на 10 гадоў з плывучай стаўкай да 9 % гадавых. Пазыковыя сродкі прызначаліся на набыцьцё 2-х новых самалётаў «Эмбраэр-195 ЛР». 30 красавіка 2014 году ад вытворцы мелі дастаціь першы самалёт, а другі — 10 траўня. Самалёт мог перавозіць 107 пасажыраў, зь іх 96 у эканом-клясе і 11 у бізнэс-клясе. Адлегласьць палёту складала да 4000 км з хуткасьцю да 980 км/гадз. Гэтыя самалёты мелі скарыстаць для палётаў у Маскву, Мілян, Рым і Франкфурт-на-Майне[4].

9 красавіка 2018 году «Белавія» і ірляндзкае прадпрыемства «Паўночны авіяцыйны капітал» аформілі ўгоду лізінгу, паводле якой да красавіка 2019 году паставілі 2 новыя «Эмбраэры-195», а пры канцы 2019-га — яшчэ адзін[5]. У траўні і 29 чэрвеня 2018 году ў нацыянальны аэрапорт «Менск» прыбыла па самалёце «Эмбраэр-195» з завода ў Сан-Жазэ-дус-Кампус (Бразылія). Папярэдне дамову пра іх набыцьцё «Белавія» і «Эмбраэр» заключылі на 52-м Міжнародным авіясалёне Лё-Буржэ (Францыя). На іх куплю пазычылі Банк разьвіцьця Беларусі і Нацыянальны банк гаспадарча-грамадзкага разьвіцьця (Бразылія). У эканом-клясе салёна крэслы месьціліся па 2 з кожнага боку, а ў бізнэс-клясе — ў канфігурацыі 2 + 1[6].

 
Самалёт 1-га пакаленьня авіякампаніі «Белавія» (2018 год, Амстэрдам)

20 лютага 2020 году кіраўнік «Белавіі» Гусараў і старшыня ірляндзкага холдынгу «АэрКап» Філіп Скрагз падпісалі дамову аб лізінгу 3-х новых самалётаў «Эмбраэр-195» 2-га пакаленьня. Іх даставілі з завода ў сьнежні 2020 году, а таксама ў сакавіку і красавіку 2021 году. Такі самалёт мог перавезьці 125 пасажыраў, зь іх 116 у эканом-клясе і 6 у бізнэс-клясе. Іх мелі скарыстаць пры палётах у Астану і Сочы, а таксама ў Амстэрдам, Барсэлёну, Лёндан, Мюнхэн і Парыж[7]. Параўнальна з самалётам 1-га пакаленны новы меў павялічанае крыло і больш ашчадны рухавік, што дазваляла панізіць выдатак паліва на 25,4 %. Таксама выкіды вокісу азоту былі на 35 % меншымі, а вуглякіслага газу — на 50 %. Пасьля 1-й пастаўкі 24 сьнежня 2020 году «Белавія» стала 8-м паветраным перавозчыкам з самалётамі «Эмбраэр» 2-га пакаленьня[8]. «Эмбраэр Е195-Е2» меў далёкасьць палёту ў 4815 км, што было на 555 км больш чым у адпаведнай мадэлі 1-га пакаленьня. Таксама самалёт 2-га пакаленьня патрабаваў на 30 % менш на афарбоўку, выкідваў на 15 % менш лятучых арганічных злучэньняў і меў на 65 % меншую шумлівасьць. Максімальная ўзьлётная вага складала 62 тоны. Найбольшая вышыня палёту — 12 497 мэтраў, а найбольшая хуткасьць — 870 км/гадз. Яго даўжыня складала 41,6 м, вышыня — 10,8 м, а размах крыла — 35,1 м. Таксама самалёт 2-га пакаленьня меў 75 % новых прыладаў параўнальна з папярэднікам. Верхнія багажныя аддзяленьні зьмяшчалі на 97 % больш рэчаў, што дазваляла зьмясьціць ручную паклажу. Пад друхмясцовым сядзеньнем было магчыма пакласьці валізку. Першыя выпрабаваньні ў Бразыліі прайшлі 29 сакавіка 2017 году, калі цягам 2-х гадзінаў палёту экіпаж ацэньваў аўтапілёт і аддаленае ручное кіраваньне. 15 красавіка 2019 году самалёт атрымаў пасьведчаньне ад Фэдэральнай авіяцыйнай управы ЗША (ФАУ ЗША) і Эўрапейскага агенцтва авіяцыйнай бясьпекі (ЭААБ)[2].

На 2023 год паветраны флёт «Белавіі» меў сярод 29 самалётаў 10 «Эмбраэраў-195», зь іх тры 2-га пакаленьня[9].

  1. ^ а б Уласьцівасьці «Эмбраэра Е195-Е2» (анг.) // АТ «Эмбраэр», чэрвень 2017 г. Праверана 7 кастрычніка 2023 г.
  2. ^ а б в «Эмбраэр Е195-Е2»: 15 фактаў пра новы самалёт «Белавiі» // ААТ «Авіякампанія «Белавія», 8 траўня 2021 г. Праверана 7 кастрычніка 2023 г.
  3. ^ Авіярухавікі «Прат і Ўітні 1900Г» для самалётаў «Эмбраэр» 2-га пакаленьня (анг.) // «Прат і Ўітні» (ЗША), 2023 г. Праверана 7 кастрычніка 2023 г.
  4. ^ Уладзіслаў Кулецкі. Перш за ўсё — самалёты // Зьвязда : газэта. — 19 красавіка 2014. — № 73 (27683). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  5. ^ Авіякампанія «Белавія» і ірляндзкая кампанія «Паўночны авіяцыйны капітал» («ПАК») завяршылі афармленьне зьдзелкі па лізінгу пяці самалётаў «Эмбраэр» // ААТ «Авіякампанія «Белавія», 9 красавіка 2018 г. Праверана 4 кастрычніка 2023 г.
  6. ^ Новы «Эмбраэр-175» і 195 папоўняць флёт «Белавіі» // ААТ «Авіякампанія «Белавія», 30 чэрвеня 2018 г. Праверана 7 кастрычніка 2023 г.
  7. ^ «Белавiя» набывае тры «Эмбраэры Е195-Е2» // ААТ «Авіякампанія «Белавія», 21 лютага 2020 г. Праверана 7 кастрычніка 2023 г.
  8. ^ «Эмбраэр Е195-Е2»: самалёт новага пакаленьня ў флёце «Белавiі» // ААТ «Авіякампанія «Белавія», 24 сьнежня 2020 г. Праверана 7 кастрычніка 2023 г.
  9. ^ Парк паветраных суднаў // ААТ «Авіякампанія «Белавія», 8 траўня 2021 г. Праверана 7 кастрычніка 2023 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць