Сан-Жазэ-дус-Кампус

горад у Бразыліі

Сан-Жазэ́-дус-Ка́мпус (па-партугальску: São José dos Campos) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 730 тысяч чалавек. Гэта адзін зь вядучых прамысловых і навукова-дасьледчых цэнтраў з акцэнтам на аэракасьмічную галіну ў Лацінскай Амэрыцы[1]. Горад месьціца ў даліне Параіба, паміж двума найбуйнейшымі местамі краіны, як то Сан-Паўлу і Рыю-дэ-Жанэйру.

Сан-Жазэ-дус-Кампус
SJoséCampos.jpg
Brasão de São José dos Campos.svg
Герб Сан-Жазэ-дус-Кампуса
Дата заснаваньня: 1767
Краіна: Бразылія
Штат: Сан-Паўлу
Плошча:
  • 1099,77 км²
Насельніцтва: 729 737 чал.
Тэлефонны код: 12
Паштовы індэкс: 12200-000
Геаграфічныя каардынаты: 23°10′44″ пд. ш. 45°53′13″ з. д. / 23.17889° пд. ш. 45.88694° з. д. / -23.17889; -45.88694Каардынаты: 23°10′44″ пд. ш. 45°53′13″ з. д. / 23.17889° пд. ш. 45.88694° з. д. / -23.17889; -45.88694
Сан-Жазэ-дус-Кампус на мапе Бразыліі
Сан-Жазэ-дус-Кампус
Сан-Жазэ-дус-Кампус
Сан-Жазэ-дус-Кампус
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.sjc.sp.gov.br/

ГісторыяРэдагаваць

 
Урачыстае адкрыцьцё заводу Джэнэрал Мотарз у 1959 годзе.

Гісторыя Сан-Жазэ-дус-Кампус пачалася ў канцы XVI стагодзьдзя, калі езуіты заклалі тут гаспадарку, якая месьцілася на беразе ракі Кампрыду, якая сёньня ёсьць натуральнай межай паміж Сан-Жазэ і горадам Жакарэі. Езуіты гарантавалі тубыльцам свабоду і ахоўвалі іх ад бандэйрантаў. З надыходам эпохі здабычы золата ў Бразыліі гаспадарка прыйшла ў заняпад праз сыход працоўнай сілы на працу ў капальні. Пасьля выгнаньня езуітаў з Партугальскай імпэрыі ў 1759 годзе ўсе актывы рэлігійнага ордэну, былі захопленыя і перададзеныя пад апекаваньне партугальскай кароны. 27 ліпеня 1767 году Сан-Жазэ-дус-Кампус атрымаў статус места. Тым ня менш, у горадзе застаўся сельскі уклад. Да сярэдзіне XIX стагодзьдзя места зьведала буйны эканамічны рост, дзякуючы вытворчасьць бавоўны, якая экспартавалася ў Ангельшчыну на тэкстыльную прамысловасьць. Вытворчасьць дасягнула піку ў 1864 годзе. З 1870 году актыўна пачалося разьвіцьцё кававай вытворчасьці. У 1886 годзе, па адкрыцьці станцыі бразыльскай чыгункі, вытворчасьць кавы дасягнула максымуму, за якім рушыў спад ажно да 1930-х гадоў.

У XX стагодзьдзі выявілася, што мясцовы клімат спрыяе лекаваньню сухотаў, што прывяло да стварэньня санаторыяў. У 1924 годзе ў месьце быў закладзены шпіталь Вісэнтына Араньня Санітарыюм. З вынаходніцтвам антыбіётыкаў статус гораду як лякарні зьмеркнуў. Індустрыялізацыя гораду пачалася ў выніку закладу Тэхналягічнага інстытута аэранаўтыкі ў 1950 годзе, а таксама з адкрыцьцём шашы, якая злучыла Сан-Жазэ-дус-Кампус з Рыю-дэ-Жанэйру і Сан-Паўлу.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Inter-American Development Bank, Professor (2001). «Innovation Systems in Latin America». Competitiveness: The Business of Growth--Economic and Social Progress in Latin America, 2001 Report. Inter-American Development Bank. — С. 229. — ISBN 1886938962.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць