Джон Гікс
Сэр Джон Рычард Гікс (па-ангельску: Sir John Richard Hicks; 8 красавіка 1904, Ўорык — 20 траўня 1989, Блоклі) — ангельскі эканаміст.
Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па эканоміцы (1972) «за наватарскі ўклад у агульную тэорыю раўнавагі і тэорыю дабрабыту».
Вучыўся ў Оксфардзе; атрымаў ступень магістра мастацтваў (М. А.) і выкладаў там жа, а таксама ў Лёнданскай школе эканомікі і ў Манчэстэрскім унівэрсытэце. Яго жонка лэдзі Урсула К. Вэб, дачка вядомых фабіянцаў Сыднэя і Беатрысы Вэб, зьяўлялася аўтарам шэрагу вядомых працаў, у тым ліку «Грамадзкія фінансы ў нацыянальным даходзе» (Public Finance in National Income, 1939) — у суаўтарстве з мужам.
Сачыненьні
рэдагаваць- «Тэорыя заработнай платы» (The Theory of Wages, 1932);
- «Каштоўнасьць і капітал: дасьледаваньне некаторых фундамэнтальных прынцыпаў эканамічнай тэорыі» (Value and Capital: An Inquiry into some * Fundamental Principles of Economic Theory, 1939);
- «Эсэ па сусьветнай эканоміцы» (Essays in World Economics, 1959);
- «Збор эсэ па эканамічнай тэорыі» ў 3-х тт. (Collected Essays in Economic Theory, 1981-83).