Эйгер

мужчынскае асабовае імя

Эйгер, Эгер — мужчынскае імя.

Eygeirr
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Eich + Gero
Іншыя формы
Варыянт(ы) Эгер
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Эйгер»

Паходжаньне рэдагаваць

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Эйгар або Эйгер (Eigar[1], ØygæiRR, Eygeirr[2]) — імя германскага паходжаньня[3][4]. Іменная аснова -эйх- (-эй-) (імёны ліцьвінаў Эйгерд, Эйман, Эймунт; германскія імёны Eygerðr, Eimann, Eymunt) паходзіць ад гоцкага agi 'лязо, булат, меч'[5], а аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Geromont, Butger) — ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[6].

У Польшчы ў 1770 годзе адзначалася прозьвішча Eygier[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Грыгорей Ейкгеровичъ (13 ліпеня 1592 году)[8]; od panny Zuzanny Bolowny Hansowny Egierowey (25 чэрвеня 1625 году)[9]; Ja Zuzanna Bolewna Janowa Eygierowa, ia Chrystian Eygierowicz, syn y my Barbara y Hanna Janowny Eygierowny, corki iey, ziemianie krola iego mosci… panu Janu Eygieru... Susanna Bollewna Janowa Jegierowa. Christian Heggier (21 ліпеня 1625 году)[10]; pan oyciec moy Hanusowi Egierowi y małżonce iego zastawił a potem od samey Egierowey (10 студзеня 1632 году)[11].

Носьбіты рэдагаваць

  • Рыгор Эйгеравіч — літоўскі шляхціч, які ўпамінаецца ў 1592 годзе
  • Ян (Ганус) Эйгер (Эгер) — віленскі зямянін, меў жонку Зузанну, сына Хрысьціяна, дачок Барбару і Ганну

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Eigar, Nordic Names
  2. ^ Pesch D. Nordische Vornamen: Vornamen aus dem Norden dieser Welt. — Norderstedt, 2009. S. 11.
  3. ^ Peterson L. Nordiskt runnamnslexikon. — Uppsala, 2007. S. 268.
  4. ^ ØygæiRR, Nordic Names
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  6. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 98.
  7. ^ Antroponimia Polski od XVI do końca XVIII wieku. T. 1: A—G. — Kraków, 2007. S. 428.
  8. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 30. — Вильна, 1904. С. 113.
  9. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 20. — Вильна, 1893. 284—285.
  10. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 20. — Вильна, 1893. С. 285—287.
  11. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 20. — Вильна, 1893. 305.