Эйбарт
Эйбарт (Эбарт, Эберт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Эйбарт лац. Ejbart | |
Eibert | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Eich + Bert |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Эбарт, Эберт |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Эйбарт» |
Паходжаньне
рэдагавацьЭйбэрт або Эбарт (Eibert, Ebart) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -эйх- (-эй-) (імёны ліцьвінаў Эйгерд, Эйман, Эймунт; германскія імёны Eygerd, Eimann, Eymunt) паходзіць ад гоцкага agi 'лязо, булат, меч'[2], а аснова -берт- (-бэрт-, -барт-) (імёны ліцьвінаў Зыбарт, Кібарт, Любарт; германскія імёны Siebart, Kibart, Lubert) — ад германскага berhta 'яркі'[3].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Ebart[4].
У 1648 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Michaël Ebertus, Borussus[5].
Носьбіты
рэдагаваць- Міць Эбартавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1538 годзе[6]
Эйбарты (Eybart) — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні на Жамойці[7].
Эберты — літоўскі шляхецкі род[8].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 19.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 16.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 38.
- ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 492.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 301.
- ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 1. — Warszawa, 2015. S. 628—629.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Э, Згуртаваньне беларускай шляхты