Эдвард фон Роп

рэлігійны й грамадзка-палітычны дзяяч Беларусі й Летувы
(Перанакіравана з «Эдвард Роп»)

Эдвард Міхаэль Ёган Марыя барон фон дэр Роп (па-нямецку: Eduard von der Ropp; 14 сьнежня 1851, маёнтак Ліксна, Дынабурскі павет, Віцебская губэрня, цяпер Латвія — 25 ліпеня 1939, Познань) — рэлігійны й грамадзка-палітычны дзяяч Беларусі й Летувы.

Эдвард Міхаэль Ёган Марыя барон фон дэр Роп
Eduard von der Ropp
Род дзейнасьці рэлігійны й грамадзка-палітычны дзяяч
Дата нараджэньня 14 сьнежня 1851
Месца нараджэньня маёнтак Ліксна, Дынабурскі павет, Віцебская губэрня, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 25 ліпеня 1939
Месца сьмерці Познань, Польская Рэспубліка
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак каталіцкі сьвятар, палітык, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп
Бацька Emmerich Julius von der Ropp[d]
Маці Isabella von Plater-Syberg[d]
Узнагароды
Вялікі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы
Подпіс Выява аўтографу

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Бацька паходзіў з прыбалтыйскага нямяцкага баронскага роду, маці — Ізабэля з Плятараў-Зыбэргаў. Скончыў Пецярбурскі ўнівэрсытэт (1875), Ковенскую рымска-каталіцкую духоўную сэмінарыю (1886), удасканальваў тэалягічную адукацыю ў Інсбруцкім і Фрайбурскім унівэрсытэтах. Ад 1889 ксёндз у Лібаве, ад 1896 канонік Жмудзкае дыяцэзіі. Ад 1902 біскуп ціраспальскі, у 1904—1907 — віленскі. Быў супраць атаясамліваньня каталіцтва з польскасьцяй, спрыяў увядзеньню летувіскае й беларускае моваў у касьцёльнае жыцьцё, на запыты вернікаў пра ўводзіны беларускай мовы ў касьцёле адказваў, што «ня толькі можна, але й трэба». Належаў да кансэрватыўнага крыла краёўцаў. Ініцыятар і заснавальнік Канстытуцыйна-каталіцкай партыі Літвы і Беларусі (1906). Напачатку 1906 заснаваў газэту «Nowiny Wileńskie», у 1906—1909 валодаў газэтай «Kurier Litewski». Дэпутат I Дзяржаўнае думы (1906), уваходзіў у «Кола тэрытарыяльнае» (аб’ядноўвала польскіх дэпутатаў ад Беларусі, Летувы й Украіны) і ў фракцыю аўтанамістаў. У кастрычніку 1907 загадам Міністра ўнутраных справаў адхілены ад кіраваньня дыяцэзіяй, каля 10 гадоў жыў у маёнтку Нішча Віцебскае губэрні пад наглядам паліцыі. У ліпені 1917 прызначаны арцыбіскупам Магілёўскай архідыяцэзіі з рэзыдэнцыяй у Петраградзе. Напачатку 1919 загадаў духавенству правесьці выбары ЦК свае архідыяцэзіі, пасьля чаго арыштаваны Петраградзкай ЧК як закладнік. У выніку хадайніцтва папы рымскага і за дазвол праехаць у Расею зь Нямеччыны савецкаму партыйнаму дзеячу К. Радэку вызвалены й адпраўлены ў Польшчу. Там працягваў рэлігійную й грамадзкую дзейнасьць. Да 1931 фармальна лічыўся арцыбіскупам магілёўскім.

  • Program Stronnictwa Konstytucyjno-Katolickiego na Litwie i Białorusi. Wilno, 1906.

Літаратура

рэдагаваць
  • Ленин В.И. Телеграмма Г.Е. Зиновьеву // Полн. собр. соч. Т. 50. С. 252;
  • Смалянчук А. Біскуп Эдвард Роп //Беларускі гістарычны часопіс. 1994. № 3;
  • Stankiewicz А . Rodnaja mowa u światyniach. Wilnia, 1929 (факсымільнае выданьне 1992).
  • Алесь Смалянчук // . — Мн.: .