Эвангельле навучальнае (1569)
«Эва́нгельле навуча́льнае» — помнік старажытнабеларускага кнігадрукаваньня, першае на Беларусі друкаванае Эвангельле. Выдадзенае Іванам Федаровічам і Пётрам Мсьціслаўцам у 1569 годзе ў Заблудаве на царкоўнаславянскай мове.
| |
Эвангельле навучальнае, 1569 | |
19×30 см | |
Палацава-паркавы ансамбль, Гомель |
Зьмест
рэдагавацьАкрамя біблійнага тэксту, уключае таксама творы бізантыйскай, баўгарскай і старажытнарускай пісьменнасьці, у тым ліку «Слова на ўшэсьце Кірылы Тураўскага». Мае прадмову, напісаную гетманам ВКЛ Рыгорам Хадкевічам.
Апісаньне
рэдагавацьНадрукавана фарматам у аркуш (407 аркушаў) з выкарыстаньнем паўустаўнага шрыфту маскоўскага выданьня «Апосталу»(ru). У аздобе спалучаны рысы маскоўскага і беларускага кнігадрукаваньня: тытульны ліст, гравюры з выявай гербу Хадкевіча (мяркуюць, што выканаў Мсьціславец), 3 застаўкі, 6 канцовак, 2 ініцыялы, 77 лямбардаў (дробных ініцыялаў). Застаўкі выкананыя ў так званым старадрукарскім стылі (спалучэньне адлюстраваньняў акантавага ліста, кедравых шышак, граната і іншага) белымі лініямі па чорным фоне (двойчы) і чорнымі па белым.
«Эвангелле навучальнае» неаднаразова перавыдавалася. Захаваліся 44 асобнікі.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 721Ж000050 |
Эвангельле навучальнае (1569) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў