Шумск (Віленскі павет)
Шумск (лет. Šumskas) — мястэчка ў Летуве, каля ракі Лошы. Уваходзіць у склад Кавальчыцкага староства Віленскага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 919 чалавек. Знаходзіцца на ўсход ад Вільні, каля беларуска-летувіскай граніцы.
Шумск лац. Šumsk | |
лет. Šumskas | |
У цэнтры мястэчка | |
Краіна: | Летува |
Павет: | Віленскі |
Раён: | Віленскі |
Вышыня: | 187 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 919 чал. (2011) |
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°36′0″ пн. ш. 25°45′0″ у. д. / 54.6° пн. ш. 25.75° у. д.Каардынаты: 54°36′0″ пн. ш. 25°45′0″ у. д. / 54.6° пн. ш. 25.75° у. д. |
Шумск | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Шумск — мястэчка гістарычнай Віленшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваліся дамініканскі касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і сядзібна-паркавы комплекс Шумскіх, помнікі архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся кляштар дамініканаў, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя, зруйнаваны расейскімі ўладамі.
Назва
рэдагавацьТапонім Шумск паходзіць ад прозьвішча ўладальнікаў маёнтку Шумскіх.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУпершыню Шумск упамінаецца ў XVII ст. пад назвай Паляны, калі ён уваходзіў у склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва. Пазьней мястэчка атрымала назву Шумск у гонар яго ўладальнікаў Шумскіх.
У 1696 годзе Міхал Шумскі збудаваў у Шумску касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Шумск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. У другой палове XIX ст. у мястэчку было 10 будынкаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Шумск занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Шумск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году ўлады СССР перадалі мястэчка Летуве.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: ~1892 год — 106 чал.[1]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 919 чал.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Капліца прыдарожная (XVIII ст.)
- Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (1767—1789)
- Могілкі хрысьціянскія, капліца (XIX ст.)
- Сядзіба Шумскіх (XIX ст.)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Кляштар дамініканаў (XVIII ст.)
Галерэя
рэдагаваць-
Касьцёл
-
Капліца могілкавая
-
Капліца прыдарожная
-
Сядзіба
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Słownik geograficzny... T. XII. — Warszawa, 1892. S. 76.