Эляс Вэрона
«Эляс Вэрона» (па-італьянску: Hellas Verona) — італьянскі футбольны клюб з гораду Вэрона. Заснаваны ў 1903 годзе. Чэмпіён Італіі (1985).
Эляс Вэрона | |
![]() | |
Поўная назва | Hellas Verona Football Club |
---|---|
Заснаваны | 1903 |
Горад | Вэрона, Італія |
Стадыён |
Маркантоніё Бэнтэгодзі Умяшчальнасьць: 39 211 |
Галоўны трэнэр | Іван Юрыч |
Чэмпіянат | Сэрыя A |
· 2018—2019 | Сэрыя B, 5 месца (павышэньне) |
http://www.hellasverona.it/ |
ГісторыяРэдагаваць
Клюб быў заснаваны студэнтамі мясцовага ліцэю. Імя «Эляда», як італьянцы прамаўляюць Эляс, для каманды абраў настаўнік грэцкай мовы. У 1911 годзе «Эляс» прыняў удзел у чэмпіянаце вобласьці. У 1919 годзе клюб зьмяніў назву на «Эляс Вэрона». У Сэрыі B чэмпіянату Італіі клюб дэбютаваў ў 1929 годзе, аб’яднаўшыся зь іншымі аматарскімі камандамі правінцыі Вэроны, як то «Бэнтэгодзі» і «Скаліджэра». Паводле вынікаў сэзону 1956—1957 гадоў каманда атрымала права на выхад у Сэрыю А, дзе пратрымалася толькі адзін год.
У 1968 годзе «Эляс Вэрона» вярнулася ў найвышэйшы дывізіён італьянскага першынства. У Сэрыю А каманда выйшла пад кіраўніцтвам даволі вядомага швэдзкага спэцыяліста Нільса Лідгальма. Сэзон 1982—1983 гадоў клюб завяршыў на рэкордным для сябе чацьвёртым месцы, а ўжо праз два гады каманда адсьвяткавала перамогу ў чэмпіянаце краіны.
У 1990 годзе «Эляс Верона» пакінула элітны дывізіён. Тады ж у каманды пачаліся сур’ёзныя фінансавыя цяжкасьці, якія заміналі паказваць стабільныя вынікі. Наступныя гады клюб балянсаваў паміж Сэрыямі A, B і C1, рэгулярна распрадаючы сваіх лідэраў.
ДасягненьніРэдагаваць
- Чэмпіён Італіі: 1985
СкладРэдагаваць
- Актуальны на 5 траўня 2020 году
|
|
ТрэнерыРэдагаваць
- Гвіда Віві (1910—1911)
- Альбэрта Маспронэ (1911—1914)
- Алесандра Баскені (1920—1921)
- А. Фрыдман (1922—1924)
- Фэрэнц Мольнар (1924—1925)
- Імрэ Шофэр (1925—1926)
- Альда Фаджуолі (1927)
- Янаш Бэкэй (1928)
- Алесандра Баскені (1928—1929)
- Андраш Куцік (1929—1932)
- Рудольф Штанцэль (1932)
- Фэруча Палёта (1933)
- Янаш Бэкэй (1933—1934)
- Эджыдыё Кьекі (1934—1935)
- Карлё Капра (1935—1936)
- Янаш Ванічэк (1936—1938)
- Джавані Кьекі (1939)
- Шандар Пэйч (1939)
- Джавані Кьекі (1940—1941)
- Карл Шцюрмэр (1941—1942)
- Гвіда Бозіё (1943—1944)
- Янаш Ванічэк (1946—1947)
- Бруна Бьяджыні (1947—1949)
- Лясьлё Сэкэй (1949)
- Анджэлё Пічолі (1950—1953)
- Джуліё Лэлавіч (1953)
- Люіджы Фэрэра (1953—1955)
- Фэдэрыка Алазіё (1955)
- Анджэлё Пічолі (1956—1958)
- Гвіда Тавэлін і Люіджы Баніцоні (1958)
- Вінічыё Віяні (1958—1959)
- Гвіда Тавэлін (1959)
- Альда Аліўеры (1959—1960)
- Ромала Біцота (1960—1961)
- Бруна Бьяджыні (1961—1962)
- Гвіда Тавэлін (1962)
- Карлё Факіні (1962—1963)
- Бруна Бьяджыні (1964)
- Джанкарлё Кадэ (1964—1965)
- Амэра Таньён (1965—1966)
- Нільс Лідгалм (1966—1968)
- Джанкарлё Кадэ (1968—1969)
- Рэната Лукі (1969—1970)
- Уга Поцан (1970—1972)
- Джанкарлё Кадэ (1972—1974)
- Люіджы Маскалаіта (1974—1975)
- Фэруча Валькарэджы (1975—1978)
- Люіджы Маскалаіта (1978)
- Джузэпэ Кьяпэлё (1978—1979)
- Фэрнанда Вэнэранда (1979—1980)
- Джанкарлё Кадэ (1980—1981)
- Асвальда Баньёлі (1981—1990)
- Эўджэніё Фашэці (1990—1992)
- Нільс Лідгалм (1992)
- Эдоарда Рэя (1992—1993)
- Бартолё Муці (1994—1995)
- Атыліё Пэроці (1995—1996)
- Люіджы Каньі (1996—1998)
- Сэрджа Мадэ (1998)
- Чэзарэ Прандэльлі (1998—2000)
- Атыліё Пэроці (2000—2001)
- Альбэрта Малезані (2001—2003)
- Сандра Сальвіёні (2003)
- Сэрджа Мадэ (2003—2004)
- Масыма Фікадэнты (2004—2006)
- Джан П’ера Вэнтура (2006—2007)
- Франка Калёмба (2007)
- Маўрыцыё Сары (2008)
- Давідэ Пэлегрыні (2008)
- Джан Марка Рэмандына (2008—2010)
- Джавані Вавасоры (2010)
- Джузэпэ Джаніні (2010)
- Андрэа Мандарліні (2010—2015)
- Люіджы Дальнэры (2015—2016)
- Фабіё Пэк'я (2016—2018)
- Фабіё Гроса (2018—2019)
- Альфрэда Альеці (2019)
- Іван Юрыч (ад 2019)
КрыніцыРэдагаваць
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Эляс Вэрона — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў