Шашолі
Шашолі, Шашолы[1] (лет. Šešuoliai) — мястэчка ў Летуве, на беразе Шашольскага возера. Цэнтар староства Вількамірскага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 138 чалавек. Знаходзяцца за 16 км на паўднёвы ўсход ад Вількаміру.
Шашолі лац. Šašoli | |||||
лет. Šešuoliai | |||||
![]() Касьцёл Сьвятога Язэпа Рамесьніка | |||||
| |||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Віленскі | ||||
Раён: | Вількамірскі | ||||
Насельніцтва: | 138 чал. (2011) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°13′0″ пн. ш. 25°1′0″ у. д. / 55.21667° пн. ш. 25.01667° у. д.Каардынаты: 55°13′0″ пн. ш. 25°1′0″ у. д. / 55.21667° пн. ш. 25.01667° у. д. | ||||
Шашолі на мапе Летувы ![]() ![]() Шашолі | |||||
![]() |
Шашолі — мястэчка гістарычнай Віленшчыны. Да нашага часу тут захаваўся драўляны касьцёл Сьвятога Язэпа Рамесьніка, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя.
Назва
рэдагавацьГісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы пісьмовы ўпамін пра Шашолі датуецца 1334 годам. Паводле Хронікі Лівоніі Германа Вартбэрга, у 1375 годзе лівонскі магістар Вільгельм з Урымэрсгайму ўчыніў напад на некалькі паселішчаў ВКЛ, у тым ліку Шашолі[1]. У 1385 годзе яны ўвайшлі ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1567 годзе Шашолі сталі мястэчкам, тут збудавалі касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Шашолі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. У 2-й палове XIX ст. у мястэчку было 22 будынкі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Шашолі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагавацьПа польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Шашолі апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: ~1890 год — 169 чал., зь іх 140 каталікоў і 29 юдэяў[3]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 138 чал.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Касьцёл Сьвятога Язэпа Рамесьніка (1751)
- Сядзіба (XIX—XX стагодзьдзі)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 34.
- ^ Vanagas A. Lietuvos miestų vardai (antrasis leidimas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. P. 207—210.
- ^ Krzywicki J. Szeszole // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 909.