Шацкі раён (Валынская вобласьць)

Ша́цкі раён (па-ўкраінску: Шацький район) — колішнія адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Валынскай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Шацак.

Шацкі раён
Шацький район
Герб

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Украіна
Статус раён
Уваходзіць у Валынская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Шацак
Дата ўтварэньня 1993
Афіцыйныя мовы украінская
Насельніцтва (2005)
18 213 (16-е месца)
Шчыльнасьць 24,0 чал./км²
Нацыянальны склад украінцы — 98,2%
расейцы — 1%
беларусы — 0,6 %.
Плошча 759 км² (14-е месца)
Месцазнаходжаньне
Шацкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +2
Тэлефонны код +380-3379
Паштовыя індэксы 457XX
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

рэдагаваць

На тэрыторыі раёну знаходзяцца Шацкія азёры. Найбуйнейшае з іх — возера Сьвіцязь, буйны цэнтар турызму. У Шацкім раёне пачынаецца рака Прыпяць.

Раён мае выхад да дзяржаўнай мяжы Ўкраіны з Польшчай і зь Берасьцейскім ды Маларыцкім раёнамі Берасьцейскай вобласьці Беларусі.