Шарль Бляндэн

францускі акрабат

Шарль Бляндэн (па-француску: Jean François Gravelet-Blondin; 28 лютага 1824, Па-дэ-Кале, каралеўства Францыя — 19 лютага 1897, Ілінг, Лёндан, Брытанская імпэрыя) — францускі акрабат.

Шарль Бляндэн
Шарль Бляндэн крочыць па канаце разам са сваім мэнэджарам
Дата нараджэньня 28 лютага 1824(1824-02-28)[1][2][3]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 22 лютага 1897(1897-02-22)[1][2] (72 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці цукровы дыябэт
Месца пахаваньня
Занятак tightrope walker, акрабат, цыркавы артыст, каскадэр

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Шарль Бляндэн нарадзіўся ў сям’і цыркавых артыстаў, стаў акрабатам ужо ва ўзросьце 5 гадоў. Ён ведаў шмат цыркавых трукаў, але яго спэцыяльнасьцю было хадзіць па канаце. У 1855 року адпраўляецца ў ЗША[7]. 30 чэрвеня 1859 першы раз зьдзейсьніў свой трук, які захаваў яго назаўжды ў гісторыі — першым у сьвеце прайшоў па-над Ніягарскім вадаспадам. Трук зьдзейсьнены над вадаспадам быў досыць звычайны для Шарля, таму ён пачаў паўтараць яго, ускладняючы рознымі дэталямі, напрыклад праход над вадаспадам з рознымі прадметамі, кшталту тачкі, або з чалавекам на плячах, або з завязанымі вачыма. Пасьля ён пераяжджае ў Ангельшчыну. У 1861 року паказвае складаныя трукі на канаце на вышыні 70 футаў у Крышталёвым палацы ў Лёндане. Акрамя Крышталёвага палацу Шарль таксама выступаў у Дубліне і іншых местах Брытаніі. У 1893—1894 роках Шарль грае ў тэатры ролю пантаміма. Апошні выступ Шарля адбыўся ў Бэлфасьце ў 1896 року. Шарль Бляндэн сканаў ад дыябэту 19 лютага 1897 року ва ўзросьце 72 гадоў у Ілінзе. Пахаваны на могілках Кенсэл Грын[8].

  1. ^ а б Blondin // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б University of Toronto, Laval University JEAN-FRANÇOIS, known as Charles Blondin GRAVELET // Dictionary of Canadian Biography, Dictionnaire biographique du Canada (анг.) / G. Brown, D. Hayne, F. Halpenny, R. Cook, J. English, M. Trudel, A. Vachon, J. HamelinUTP, Presses de l'Université Laval, 1959. — ISSN 0420-0446; 0070-4717
  3. ^ Blondin // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  4. ^ University of Toronto, Laval University Dictionary of Canadian Biography, Dictionnaire biographique du Canada (анг.) / G. Brown, D. Hayne, F. Halpenny, R. Cook, J. English, M. Trudel, A. Vachon, J. HamelinUTP, Presses de l'Université Laval, 1959. — ISSN 0420-0446; 0070-4717
  5. ^ Encyclopædia Britannica (анг.): a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911.
  6. ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
  7. ^ Irish Times, Dublin, 25 May 1861
  8. ^ Lloyd’s Weekly Newspaper (London, England), Sunday, 28 February 1897 «Death of Blondin»