Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2016-02
Сусьветная гандлёвая арганізацыя — міжнародная арганізацыя, заснаваная 1 студзеня 1995 году 74 дзяржавамі, дзьвюма эўрапейскімі калёніямі ў Кітаі й Эўрапейскім Зьвязам для забесьпячэньня выкананьня між сабою дзейных гандлёвых пагадненьняў. Сядзіба месьціцца ў Жэнэве (Швайцарыя). Замяніла сабою Сакратарыят Агульнага пагадненьня аб мытах і гандлі 1947 году. Узьнікла ў выніку адпаведнага маракескага Пагадненьня аб заснаваньні Сусьветнай гандлёвай арганізацыі, падпісанага 15 красавіка 1994 году. Афіцыйнымі мовамі арганізацыі зьяўляюцца ангельская, гішпанская ды француская. Урады ўсіх сумежных зь Беларусьсю краінаў зьяўляюцца сябрамі СГА. На дадзены момант Беларусь мае статус назіральніка ў арганізацыі.
(артыкул цалкам…)