Шаблён:Цяперашні добры артыкул
Мясцовыя выбары ў Беларусі 2018 году — 7-я выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся ў лютым 2018 году.
У 1309 мясцовых Саветаў абралі 18 110 дэпутатаў. Палову дэпутацкіх месцаў атрымала грамадзкае аб’яднаньне «Белая Русь». Пры гэтым, у больш за 79,5 % акругаў выбары прайшлі на безальтэрнатыўнай падставе з адзіным кандыдатам, у тым ліку ў сельскія Саветы — больш за 85,5 %, у пасялковыя — 94,9 %, у гарадзкія раённага падпарадкаваньня — 78,9 % і ў раённыя — 74,6 %. Пагатоў, прэзыдыюмы Саветаў дэпутатаў і іхнія выканаўчыя камітэты пры ўтварэньні выбарчых камісіяў адмовіліся пусьціць у іхні склад звыш 80 % прадстаўніц і прадстаўнікоў ад 3-х з 11 партыяў. У выніку гэтыя партыі — Аб’яднаная грамадзянская партыя, Беларуская партыя аб’яднаных левых «Справядлівы сьвет» і Партыя БНФ — заявілі пра непразрыстасьць падліку яўкі й галасоў, у тым ліку на датэрміновым галасаваньні, бо былі выключаныя з дастаткова шырокага ўдзелу ў такім падліку ў складзе выбарчых камісіяў. Яшчэ 2 партыі — Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ і Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада — з гэтае самае нагоды ладзілі байкот выбараў.
(артыкул цалкам…)