Чэрнікаўшчына (Койданаўскі раён)
Чэ́рнікаўшчына[1] — аграгарадок[2] у Койданаўскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Фаніпальскага сельсавету. Знаходзіцца за 8 км ад Койданава, 26 км ад Менску, 10 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.
Чэрнікаўшчына | |
трансьліт. Černikaŭščyna | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Койданаўскі |
Сельсавет: | Фаніпальскі |
Насельніцтва: | 382 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1716 |
СААТА: | 6222855151 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°44′24″ пн. ш. 27°11′4″ у. д. / 53.74° пн. ш. 27.18444° у. д.Каардынаты: 53°44′24″ пн. ш. 27°11′4″ у. д. / 53.74° пн. ш. 27.18444° у. д. |
± Чэрнікаўшчына | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьПершыя згадкі пра Чэрнікаўшчыну зьяўляюцца ў XVI стагодзьдзі: з 1550 году яна належала Радзівілам і уваходзіла ў Койданаўскае староства (пазьней Койданаўскае графства). У 1566 годзе Чэрнікаўшчына ўвайшла ў склад Менскага ваяводзтва. У сярэдзіне 1560-х гадоў Радзівілы падаравалі вёску для патрэбаў «службы божай» Койданаўскаму кальвінскаму збору. У той час Чэрнікаўшчына мела 40 сялянскіх двароў, больш за 10 валокаў зямлі.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Чэрнікаўшчына апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі; вёска ў Койданаўскай воласьці Менскага павету, валоданьне Радзівілаў, Тарасавых, Рафаў, Рытараў і інш. У 1820 годзе у фальварку Чэрнікаўшчына налічвалася 18 дымоў, ва ўсіх па 0,5 валокі зямлі. У 1882 годзе ў вёсцы адкрылася школа граматы, дзе навучалася 10 хлопчыкаў. У пачатку XX стагодзьдзя існавалі вёска Чэрнікаўшчына (58 двароў, 332 жыхары) і маёнтак Чэрнікаўшчына (15 двароў, 91 жыхар).
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1991 год — 148 двароў, 412 жыхароў; 1999 год — 351 жыхар
- XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 122 двары, 334 жыхары[3]; 2010 год — 382 жыхары
Славутасьці
рэдагавацьПомнік на брацкай магіле савецкіх воінаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 186
- ^ Населённые пункты Республики Беларусь Архіўная копія ад 28 сакавіка 2012 г.
- ^ Чэрнікаўшчына // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. С. 693.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.