Чэмпіянат Эўропы па футболе 2020 году (адборачны турнір)
Гэтая старонка ўтрымлівае застарэлыя зьвесткі.
|
Адборачны турнір чэмпіянату Эўропы па футболе 2020 году пройдзе з сакавіка 2019 году да сакавіка 2020 году. У ім бяруць удзел 55 зборных краінаў, якія ўваходзяць у УЭФА.
Лёсаваньне
рэдагавацьЛёсаваньне адборачнага турніру адбылося 2 сьнежня 2018 году ў Дубліне.
Турнір
рэдагавацьПа дзьве найлепшыя каманды з кожнай групы трапяць у фінальную частку турніру. Яшчэ 4 каманды будуць вызначаныя ў плэй-оф, удзельнікі якога будуць вызначаныя з улікам вынікаў групавога этапу, а таксама Лігі нацыяў 2018—2019 гадоў.
Для вызначэньня месца ў групе для камандаў, якія набралі аднолькавую колькасьць пунктаў, выкарыстоўваюцца наступныя крытэры:
- Найбольшая колькасьць пунктаў, набраная ў матчах паміж гэтымі камандамі
- Найлепшая розьніца мячоў у матчах паміж гэтымі камандамі
- Найбольшая колькасьць мячоў, забітых у матчах паміж гэтымі камандамі
- Найбольшая колькасьць мячоў, якія былі забітыя ў гасьцях, у матчах паміж гэтымі камандамі
- Калі пасьля памяненьня пунктаў 1—4 яшчэ засталіся каманды з аднолькавым вынікам, пункты 1—4 прымяняюцца выключна да матчаў паміж гэтымі камандамі. Калі гэтая працэдура не вядзе да рашэньня, памяняюцца крытэры 6—12.
- Найлепшая розьніца мячоў ва ўсіх матчах групы
- Найбольшая колькасьць забітых мячоў ва ўсіх матчах групы
- Найбольшая колькасьць мячоў, якія былі забітыя ў гасьцях, ва ўсіх матчах групы
- Найбольшая колькасьць перамогаў ва ўсіх матчах групы
- Найбольшая колькасьць перамогаў у гасьцях ва ўсіх матчах групы
- Рэйтынг справядлівай гульні ва ўсіх матчах групы
- Пазыцыя ў рэйтынгу Лігі нацыяў УЭФА
Легенда |
---|
Зборныя, што занялі два першыя месцы ў групах і трапілі ў фінальную частку |
Група A
рэдагавацьГ | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Ангельшчына | 2 | 2 | 0 | 0 | 10–1 | 6 |
Чэхія | 2 | 1 | 0 | 1 | 2–6 | 3 |
Косава | 2 | 0 | 2 | 0 | 2–2 | 2 |
Баўгарыя | 3 | 0 | 2 | 1 | 3–4 | 2 |
Чарнагорыя | 3 | 0 | 2 | 1 | 3–7 | 2 |
Група B
рэдагавацьГ | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Украіна | 3 | 2 | 1 | 0 | 7–1 | 7 |
Люксэмбург | 3 | 1 | 1 | 1 | 4–4 | 4 |
Партугалія | 2 | 0 | 2 | 0 | 1–1 | 2 |
Летува | 2 | 0 | 1 | 1 | 2–3 | 1 |
Сэрбія | 2 | 0 | 1 | 1 | 1–6 | 1 |
Група C
рэдагавацьГ | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Паўночная Ірляндыя | 3 | 3 | 0 | 0 | 6–2 | 9 |
Нямеччына | 2 | 2 | 0 | 0 | 5–2 | 6 |
Нідэрлянды | 2 | 1 | 0 | 1 | 6–3 | 3 |
Эстонія | 2 | 0 | 0 | 2 | 1–4 | 0 |
Беларусь | 3 | 0 | 0 | 3 | 1–8 | 0 |
Група D
рэдагавацьГ | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Ірляндыя | 3 | 2 | 1 | 0 | 3–1 | 7 |
Швайцарыя | 2 | 1 | 1 | 0 | 5–3 | 4 |
Грузія | 3 | 1 | 0 | 2 | 3–3 | 3 |
Данія | 2 | 0 | 2 | 0 | 4–4 | 2 |
Гібральтар | 2 | 0 | 0 | 2 | 0–4 | 0 |
Група E
рэдагавацьГ | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Вугоршчына | 3 | 2 | 0 | 1 | 5–4 | 6 |
Харватыя | 3 | 2 | 0 | 1 | 5–3 | 6 |
Ўэйлз | 2 | 1 | 0 | 1 | 2–2 | 3 |
Славаччына | 2 | 1 | 0 | 1 | 2–1 | 3 |
Азэрбайджан | 2 | 0 | 0 | 2 | 2–5 | 0 |
Група F
рэдагавацьГ | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Гішпанія | 3 | 3 | 0 | 0 | 8–2 | 9 |
Швэцыя | 3 | 2 | 1 | 0 | 8–4 | 7 |
Румынія | 3 | 1 | 1 | 1 | 7–5 | 4 |
Мальта | 3 | 1 | 0 | 2 | 2–6 | 3 |
Нарвэгія | 3 | 0 | 2 | 1 | 6–7 | 2 |
Фарэрскія астравы | 3 | 0 | 0 | 3 | 3–10 | 0 |
Група G
рэдагавацьГ | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Польшча | 3 | 3 | 0 | 0 | 4–0 | 9 |
Ізраіль | 3 | 2 | 1 | 0 | 8–3 | 7 |
Паўночная Македонія | 3 | 1 | 1 | 1 | 4–3 | 4 |
Аўстрыя | 3 | 1 | 0 | 2 | 3–5 | 3 |
Славенія | 3 | 0 | 2 | 1 | 2–3 | 2 |
Латвія | 3 | 0 | 0 | 3 | 1–8 | 0 |
Група H
рэдагавацьГ | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Турэччына | 3 | 3 | 0 | 0 | 8–0 | 9 |
Францыя | 3 | 2 | 0 | 1 | 8–3 | 6 |
Ісьляндыя | 3 | 2 | 0 | 1 | 3–4 | 6 |
Альбанія | 3 | 1 | 0 | 2 | 3–3 | 3 |
Малдова | 3 | 1 | 0 | 2 | 2–8 | 3 |
Андора | 3 | 0 | 0 | 3 | 0–6 | 0 |
Група I
рэдагавацьГ | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Бэльгія | 3 | 3 | 0 | 0 | 8–1 | 9 |
Расея | 3 | 2 | 0 | 1 | 14–3 | 6 |
Шатляндыя | 3 | 2 | 0 | 1 | 4–4 | 6 |
Кіпр | 3 | 1 | 0 | 2 | 6–4 | 3 |
Казахстан | 3 | 1 | 0 | 2 | 3–7 | 3 |
Сан-Марына | 3 | 0 | 0 | 3 | 0–16 | 0 |
Група J
рэдагавацьГ | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Італія | 3 | 3 | 0 | 0 | 11–0 | 9 |
Фінляндыя | 3 | 2 | 0 | 1 | 4–2 | 6 |
Грэцыя | 3 | 1 | 1 | 1 | 4–5 | 4 |
Босьнія і Герцагавіна | 3 | 1 | 1 | 1 | 4–5 | 4 |
Армэнія | 3 | 1 | 0 | 2 | 4–4 | 3 |
Ліхтэнштайн | 3 | 0 | 0 | 3 | 0–11 | 0 |
Плэй-оф
рэдагавацьПаводле вынікаў групавога этапу Лігі нацыяў 2018—2019 гадоў былі вызначаныя па 4 удзельнікі плэй-оф з кожнай лігі. Калі нейкая з гэтых зборных трапіць у фінальны турнір праз адборачны турнір, яна будзе замененая наступнай у рэйтынгу зборнай з адпаведнай лігі. Матчы плэй-оф пройдуць у сакавіку 2020 году. На цяперашні момант удзельнікамі плэй-оф зьяўляюцца наступныя зборныя:
- Ліга A: Швайцарыя, Партугалія, Нідэрлянды, Ангельшчына
- Ліга B: Босьнія і Герцагавіна, Украіна, Данія, Швэцыя
- Ліга C: Шатляндыя, Нарвэгія, Сэрбія, Фінляндыя
- Ліга D: Грузія, Паўночная Македонія, Косава, Беларусь
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт (анг.)