Чырвоны Сьвет
Чырво́ны Сьвет[1] (таксама Кра́сны Сьвет[1]) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіць у склад Гусявіцкага сельсавету.
Чырвоны Сьвет | |
трансьліт. Čyrvony Śviet | |
Дата заснаваньня: | 20 стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Буда-Кашалёўскі |
Сельсавет: | Гусявіцкі |
Насельніцтва: | 60 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2336 |
СААТА: | 3205824026 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°38′50″ пн. ш. 30°36′24″ у. д. / 52.64722° пн. ш. 30.60667° у. д.Каардынаты: 52°38′50″ пн. ш. 30°36′24″ у. д. / 52.64722° пн. ш. 30.60667° у. д. |
± Чырвоны Сьвет |
Разьмяшчэньне
рэдагавацьЗа 13 км на поўдзень ад Буда-Кашалёва, 35 км ад Гомелю, 5 км ад чыгуначнага разьезду Радзеева (на лініі Жлобін — Гомель).
Зносіны па дарозе прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Уваравічы. Забудова складаецца зь дзьвюх кароткіх, амаль паралельных паміж сабой шырокіх вуліцаў, забудаваных аднабакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Мінулае
рэдагавацьЗаснавана ў пачатку 20 стагодзьдзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 годзе ва Ўваравіцкім раёне Гомельскай акругі. У 1929 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе экспэрымэнтальнай базы «Пянчын» (цэнтар — вёска Пянчын).
Насельніцтва
рэдагаваць- 1926 год — 13 двароў, 111 жыхароў
- 1959 год — 202 жыхары (паводле перапісу)
- 1999 год — 84 жыхары
- 2004 год — 37 гаспадарак, 69 жыхароў
- 2010 год — 60 жыхароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 85
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0