Манфрэд фон Рыхтгофэн

(Перанакіравана з «Чырвоны Барон»)

Ма́нфрэд А́льбрэхт фон Рыхтго́фэн (па-нямецку: Manfred Albrecht Freiherr von Richthofen; 2 траўня 1892, Брэслаў — 21 красавіка 1918) — нямецкі лётчык, найлепшы ас Першай сусьветнай вайны, які зьбіў 80 самалётаў. З-за колеру яго самалёту атрымаў мянушку «Чырвоны Барон».

Манфрэд Альбрэхт фон Рыхтгофэн
Manfred Albrecht von Richthofen
2 траўня 1892(1892-05-02)[1][2][3][…]21 красавіка 1918(1918-04-21)[1][2][3][…] (25 гадоў)
Мянушка Чырвоны барон
Месца нараджэньня Брэслаў, Сылезія
Месца сьмерці Францыя
Прыналежнасьць Нямецкая імпэрыя
Род войскаў Ваенна-паветраныя сілы, кавалерыя.
Званьне Рытмайстар (Ротмістар)
Частка 11-я зьнішчальная эскадрыльля
1-ы зьнішчальны полк
Узнагароды Ордэн «За заслугі»
Жалезны крыж 1-й і 2-й клясы
Ордэн Чырвонага арла

Дасюль лічыцца адным з найлепшых асаў.

Дзяцінства

рэдагаваць

Нарадзіўся ў Борку (Kleinburg), сучасная частка Ўроцлава, у прускай арыстакратычнай сям’і сярэдняга дастатку, якая насіла тытул барона (па-нямецку: Freiherr). Быў другім з чатырох дзяцей у сям’і. Бацька — Альбрэхт фон Рыхтгофэн, маці — Кунігунда з роду фон Шыкфус унд Нойдорф. У 9 гадоў пераехаў з бацькамі да Сьвідніцы. Навучаўся ў вайсковай школе, а пасьля з 1911 году распачаў вайсковую кар’еру. Служыў у кавалерыі ў 1 палку ўланаў імпэратара Аляксандра ІІІ (па-нямецку: Ulanen-Regiment Kaiser Alexander III. von Russland).

Удзел у І Сусьветнай вайне

рэдагаваць

Да выбуху I сусьветнай вайны, служыў у прыгранічным гарнізоне Востраў афіцэрам кавалерыі. На пачатку вайны ўдзельнічаў у баях на Ўсходнім фронце (на землях сучаснай Польшчы), пасьля на Заходнім. На той час вайна набыла пазыцыйны характар, што знудзіла Манфрэда. Таму ў траўні 1915 году папрасіў пераводу ў авіяцыю.

З чэрвеня 1915 Манфрэд служыў у лётнай эскадрыльлі Feldflieger Abteilung 69 на ўсходнім фронце. Пад час наступу Аўгуст фон Макензэн на Перамышль і Львоў служыў лётчыкам выведкі. Бамбардзірам са жніўня 1915 на Заходнім фронце ў бомбавым палку ў Бэльгіі.

У верасьні 1915, служачы стральцом-бамбардзірам падстрэліў свой першы самалёт — Farman бамбардзіроўшчык, але тая перамога не была афіцыйна пацьверджана, бо самалёт упаў не на нямецкім баку.

Ня хочучы быць проста назіральнікам Манфрэд скончыў курсы пілятажу, але вярнуўся ў полк бамбардзіроўшчыкаў Kampfgeschwader 2 пад Вэрдэн. 26 красавіка 1916 зьбіў першы самалёт з дапамогаю кулямёту самадзельна замацаванага каля сябе на крыле, але таксама ня быў той залічаны, бо ўпаў за лініяй праціўніка. У чэрвені 1916 яго частка была накіравана на Ўсходні фронт, дзе актыўна ўдзельнічала ў бомбавых налётах.

Пасьля выпадковай сустрэчы са знакамітым асам-зьнішчальнікам Освальдам Бёльке, які ствараў элітарную эскадру зьнішчальнікаў Jagdstaffel 2 Jasta 2, Манфрэд атрымаў прапанову далучыцца да іх. 1 верасьня 1916 ён далучыўся да Jasta 2, стаўшыся лётчыка-зьнішчальнікам.

Першую прызнаную паветраную перамогу атрымаў над Камбрэ ў Францыі 17 верасьня 1916, зьбіўшы двухмясцовы самалёт Royal Aircraft Factory F.E.2. Пасьля ён замовіў у сябра-ювэліра срэбраны кубак з выгравіравай датаю бою і тыпам зьбітага самалёту (потым кожны зьбіты самалёт адзначаўся новым кубкам).

Ужо 5 кастрычніка меў на рахунку 5 зьбітых самалётаў, што дазваляла яму звацца «асам». У гэты час 28 кастрычніка загінуў нямецкі ас Бёльке, які быў прыкладам і настаўнікам Рыхтгофэна.

23 лістапада 1916 фон Рыхтгофэн, лятаючы тады на зьнішчальніку Albatros D.II, атрымаў сваю 11 перамогу. Тады, пасьля доўгая паядынку, а пасьля пагоні, быў зьбіты ангельскі ас Лено Хоўкер, камандуючага 24 дывізіёну RFC, які лётаў на Airco DH.2, якога тады называлі брытанскім Бёльке. Заходні вецер выносіў самалёты на нямецкі бок. Гоўкер перарваў паядынак і паспрабаваў вярнуцца на тэрыторыю саюзьнікаў. Albatros аднак быў больш хуткім самалётам. Рыхтгофэн падстрэліў робячага зыгзагі ангельца.

Манфрэд прытрымліваўся тактыкі, якой вучыў яго Бёльке, і пад час бою ўсе навакольныя акалічнасьці спрабаваў прыстасаваць на сваю карысьць і на карысьць усяго падразьдзяленьня. Аднак сярод многіх тагачасных лётчыкаў ён ня лічыўся добрым пілётам, г. зн. не любіў рызыкаваць і вырабляць складаныя штукі ў паветры. Ягоны брат Лотар фон Рыхтгофэн быў лепшы ў паветранай акрабатыцы.

Пасьля 16 паветраных перамогаў Манфрэд стаўся найлепшым сярод жывых нямецкіх асаў. У студзені 1917 быў адзначаны найвышэйшай прускай узнагародай Pour le Mérite.

Тады ж Манфрыд быў прызначаны камандзірам эскадры зьнішчальнікаў Jasta 11, якая дзякуючы яму напрыканцы вайны складалася з найлепшых нямецкіх лётчыкаў. Пілёты жылі ў намётах каля самалётаў, каб мець магчымасьць хутка ўзьняцца ў паветра, за што эскадрыльлю празвалі «Паветраны цырк» ці «Цырк Рыхтгофэна». Дзеля спрарошчаньня ўзаемадзеяньняў пад час паветранага бою самалёты Jasta 11 мелі чырвонае адзначэньне. А самалёт на якім лётаў сам Манфрэд фон Рыхтгофэн быў цалкам пафарбаваныя ў чырвонае (Чырвоны колер быў аднакаю і палка кавалерыі дзе некалі служыў Манфрэд, магчыма з-за гэтага ён і быў абраны). Адсюль пайшла дадзенае яму ангельцамі мянушка — «Чырвоны Барон» (па-ангельску: Red Baron). Немцы ж называлі яго: Der Rote Kampfflieger (Чырвоны баявы лётчык). Гэтаксама Манфрэд назваў і свае ўспаміны, што пісаў у 1917 годзе.

Першую перамогу ў Jasta 11, разам зь першай перамогай эскадры фон Рыхтгофэн атрымаў 23 студзеня 1917 году. Пад новым камандаваньнем, Jasta 11 пачала атрымліваць шматлікія перамогі, за што ангельцы нават пачалі ўжываць выраз «крывавы красавік» 1917 году. У той месяц адзін фон Рыхтгофэн зьбіў 20 самалётаў Антанты, павялічыўшы колькасьць сваіх перамогаў да 52.

Да эскадры далучыўся брат Манфрэда — Лотар фон Рыхтгофэн, які таксама хутка стаўся паветраным асам. Сярэдні час жыцьця ангельскага лётчыка зьменшыўся з 295 да 92 гадзін. Брытанцы абяцалі пілёту, які зьнішчыць Манфрэда крыж Вікторыі (Victoria Cross), уласны самалёт і грашовую прэмію на 5000 фунтаў стэрлінгаў.

У чэрвені 1917 Манфрэд быў прызначаны камандзірам навастворанага палка зьнішчальнікаў Jagdgeschwader I, у склад якога ўвайшлі эскадры Jasta 4, Jasta 6, Jasta 10 i Jasta 11. Пад час баёў з RFCF.E.2b, 6 ліпеня 1917 Манфрэд фон Рыхтгофэн быў паранены ў галаву, але здолеў аварыйна пасадзіць самалёт. Празь некалькі тыдняў ён вярнуўся на службу ня дбаючы на забарону дактароў. Аднак ў яго часта балела галава і нудзіла на ваніты. Зьмяніўся і характар Манфрэда — ён пачаў упарта дабівацца нейкайс адной мэты забываючыся на іншыя.

 
Fokker DR.1 Чырвонага барона — рэканструкцыя

У верасьні 1917 ён першы атрымаў новы Fokker DR.1) на якім здабыў сваю 60 перамогу 1 верасьня 1917 году. Аднак пасьля большасьць верасьня і кастрычнік Манфрэд правёў у шпіталі залечваючы рану, якую атрымаў у ліпені. Па вяртаньні ў частку доўга ня ўдзельнічаў у баявых вылетах. Нямецкае камандаваньне баялася, што легендарны ас будзе зьбіты, што прывядзе да падзеньня агульнага нямецкага духу. Па чутках, яму прапанавалі сысьці з вайсковай службы на пакой, але Манфрэд адмовіўся, жадаючы выканаць свой абавязак перад Радзімай.

Толькі ў сакавіку і красавіку 1918 зьбіў яшчэ 16 самалётаў.

 
Зьбіты самалёт Рыхтгофэна

21 красавіка 1918 фон Рыхтгофэн стартаваў на сваім трохкрылым самалёце Fokker Dr.I і дзевяцьцю іншымі пілётамі. У той дзень іх група навязала бой самалётам Sopwith Camels 209 над ўзвышшамі Монланкур недалёка ад Сомы. Ангельцамі камандаваў канадзец Артур «Рой» Браўн. Манфрэд фон Рыхтгофэн пад час пагоні за Sopwith Camel, які пілятаваў недасьведчаны канадзец Ўільфрыд «Воп» Мэй, трапіў пад абстрэл самалёта Артура Браўна, які прыйшоў на дапамогу.

Адначасова аўстралійскае войска, якое займала ў тым раёне наземныя пазыцыі, распачало абстрэл з кулямётаў нямецкага самалёта. Манфрэд пачаў было разварочваць самалёт на Браўна, але быў паранены зь зямлі куляй 303-га калібру, якая трапіла ў грудзі зьнізу і ззаду. Куля пашкодзіла з правага боку вантробы, лёгкае, сэрца і затрымалася ў курцы. Ён здолеў пасадзіць самалёт не пашкодзіўшы. Маецца інфармацыя, што Манфрыд памёр празь некалькі сэкундаў пасьля таго, як да яго падбеглі аўстралійскія жаўнеры, і што вымавіў яшчэ слова «капут». Аднак экспэрты лічаць, што лётчык ня здолеў бы гэтак доўга пражыць.

Манфрэд фон Рыхтгофэн быў пахаваны Антанатаю з вайсковым ушанаваньнем на могілках вёскі Бэртангль недалёка ад Ам’ену 22 красавіка 1918 году.

Самалёт фон Рыхтгофэну знаходзіцца ў экспазыцыі Імпэрскага Вайсковага Музэю ў Лёндане.

Пасьля сьмерці палком камандаваў Вільгельм Райнхард, які загінуў 3 ліпеня 1918, а пасьля Герман Герынг.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ а б в Manfred, baron von Richthofen // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б в Manfred von Richthofen // filmportal.de — 2005.
  3. ^ а б в Manfred Richthofen // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Манфрэд фон Рыхтгофэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў