Чатыр-Да́г[a] (па-ўкраінску: Чатир-Даг, па-крымскататарску: Çatır Dağ, Чатыр Дагъ) — горны масіў (яйла), знаходзіцца ў паўднёвай частцы Крымскага паўвостраву, у 10 км ад мора, пяты па вышыні ў Крыму.

Чатыр-Даг
Чатыр-Даг
Найвышэйшы пункт
Эклізі-Бурун
Вышыня 577 м н. у. м.
Памеры
Плошча
  • 90 га
Геаграфія
Месцазнаходжаньне Крым
Краіна Украіна
Горная сыстэма Крымскія горы
Чатыр-Даг на мапе Ўкраіны
Чатыр-Даг
Чатыр-Даг
Чатыр-Даг

Належыць да галоўнай грады Крымскіх гор. Раней не буў так аддалены ад асноўнай грады, вылучыўся ў выніку эрозіі ад Бабугану рэкамі Улу-Узень і Альма, ад Дэмэрджы і Субаткаен яйлы ракой Ангара. Складаецца з горнага і дольнага плято (яйлы). На горным плято знаходзяцца дзьве вяршыні: усходняя — Ангар-Бурун (1453 м) і заходняя — Эклізі-Бурун (1527 м). Працягласьць плоскаўзвышша з поўначы на поўдзень — 10 км, шырыня з захаду на ўсход — каля 4 км.

Эклізі-Бурун — самая высокая (1527 м) вяршыня плято Чатыр-Даг

Этымалёгія назвы

рэдагаваць

Сучасная назва мае крымататарскае паходжаньне: па-крымскататарску: Çatır Dağ перакладаецца як «Шацёр-гара» (çatır — шацёр, намёт, dağ — гара). Вядома таксама ранейшае, грэцкая назва «Трапезунт» (ад па-старажытнагрэцку: Τραπεζοῦς ὄρος — «Стольная/сталовая гара»).

Краявід горнага плято з дольнага

У літаратуры

рэдагаваць

Верш "Чатыр-Даг" у цыкле «Крымскіх санэтаў» на польскай мове напісаў Адам Міцкевіч. На беларускую мову яго пераклалі Ірына Багдановіч і Хведар Жычка.

  1. ^ Выкарыстоўваецца таксама напісаньне разам Чатырдаг.