Яйла

старонка-неадназначнасьць у Вікіпэдыі

Яйла́ (агульнацюрк. «Яй» — «лета»; па-турэцку: yaylak — высакагорнае летняя паша) — летняя горная паша ў цюркамоўных рэгіёнах. Адмыслова ў Крыму пад яйлой разумеюць адносна гарызантальны ўчастак горнай мясцовасьці (вяршынны плято), які мае дастатковую колькасьць урадлівай глебы і вільгаці ў летні час для выпасу быдла. У адрозьненьне ад звычайных горных сьцягаў, яйлы невостраканечныя[1], па іх вяршыням зручна пракладаць сьцежкі і нават дарогі. Невялікія яйлы выкарыстоўваюцца пастухамі на працягу аднаго-двух дзён, на буйныя яйлы, якія ўяўляюць сабой невялікія плято, пастухі часам перасяляюцца на цэлае лета. У старажытнасьці ў некаторых засушлівых мясцовасьцях яйлам, якія ўтвараюцца вакол падземных крыніц, аддавалася магічнае значэньне, напрыклад на Армянскім нагор’і ў такіх месцах людзі бронзавага веку ўсталёўвалі каменных ідалаў, званых вішапамі.

Невялікая яйла ў Турэччыне