Бабуган-яйла
Бабуган-яйла (па-ўкраінску: Бабуган-яйла, па-крымскататарску: Babuğan yayla, Бабугъан яйла) — самы высокі масіў (яйла) Крымскіх гор. Зьяўляецца часткай Галоўнай грады. Найвышэйшы пункт Бабуган-яйлы — гара Раман-Кош (1545 м) зьяўляецца адначасова і самым высокім пунктам Крыму. Іншая вяршыня, якая перавышае 1500 м — гара Зэйцін-Кош (1537 м). Адміністрацыйна амаль увесь масіў знаходзіцца ў Алуштынскім рэгіёне Крыму, а невялікая частка на захадзе, якая ўключае і вяршыню Раман-Кош, у Ялцінскім рэгіёне.
Бабуган-яйла | |
Найвышэйшы пункт | |
---|---|
Раман-Кош | |
Вышыня | 1545 м н. у. м. |
Геаграфія | |
Месцазнаходжаньне | Крым |
Краіна | Украіна |
Горная сыстэма | Крымскія горы |
Бабуган-яйла | |
Паўночныя схілы масіву пакрытыя букавымі лясамі, паўднёвыя — хваёва-дубовымі. Плоская плятападобная паверхня яйлы складзеная вапнякамі. Большую частку яйлы займае Крымскі прыродны запаведнік.
Этымалёгія назвы
рэдагавацьНазва Бабуган (Babuğan) у перакладзе з крымскататарскай мовы азначае «ваўчыная ягада».
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьБабуган-яйла — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў